19 красавiка 2024, Пятніца, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Лукашук: Для нас паўстанне Каліноўскага не скончылася

Аляксандр Лукашук: Для нас паўстанне Каліноўскага не скончылася
АЛЯКСАНДР ЛУКАШУК

Ідэі паўстанцаў і іх справы жывыя для нас і цяпер.

У Вільні прайшло ўрачыстае перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў - удзельнікаў нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863 года. На імпрэзе выступіў Аляксандр Лукашук, дырэктар беларускага «Радыё Свабода»:

- Гэта самы незвычайны дзень у гісторыі Беларусі пасля абвяшчэння незалежнасці. Гэта велізарнае шчасце быць сёння тут. Такой колькасці беларускіх нацыянальных сцягоў у адным месцы ніколі раней не было.

Гэта - гістарычны дзень. І ён дае адказ на пароль паўстанцаў - люблю Беларусь і гэта ўзаемна. І самае галоўнае, мы атрымалі адказ на пытанне: ці скончылася паўстанне Каліноўскага? Для пахаваных паўстанцаў так, але для нас - не. Ідэі паўстанцаў і іх справы жывыя для нас і цяпер. І мы гэта сёння ўбачылі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках