28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя найлепшыя песні з фільмаў за апошнія дзесяць гадоў

2
Названыя найлепшыя песні з фільмаў за апошнія дзесяць гадоў
КАДРЫ: ФІЛЬМ «ЗОРКА НАРАДЗІЛАСЯ»

Тройку замкнула песня Never Enough са стужкі «Найвялікшы шоўмэн»

Лідарам рэйтынгу выявілася песня з фільма «Зорка нарадзілася». Кампазіцыю Shallow выканалі Лэдзі Гага і Брэдлі Купер. У лютым яна была ўдастоеная «Оскара» як галоўны саўндтрэк года, піша lenta.ru.

На другім месцы размясціўся трэк Let It Go, які прагучаў у мультфільме «Халоднае сэрца». Яго напісалі Крыстэн Андэрсан-Лопес і Роберт Лопес, а праспявала амерыканская акторка і спявачка Ідзіна Мензел.

Тройку замкнула песня Never Enough са стужкі «Найвялікшы шоўмэн». Для яе выканання была запрошаная вакалістка Ларэн Олрэд.

У спіс увайшлі таксама такія кампазіцыі, як Happy Фарэла Уільямса з мультфільма «Гадкае я 2», Everything Is Awesome груп Tegan&Sara і The Lonely Island з «Лега Фільма», See You Again выканаўцаў Wiz Khalifa і Charlie Puth з «Фарсажу 7», Remember Me Энтані Гансалеса і Ганны Афеліі Маргуліс з «Кока», Young and Beautiful Ланы Дэль Рэй з «Вялікага Гэтсбі», Cups (When I'm Gone) у выкананні Ганны Кендрык з «Ідэальнага голаса» і Private Property артыстаў Noni і Kid Culprit са стужкі «За кулісамі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках