25 красавiка 2024, Чацвер, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі ўшанавалі памяць удзельнікаў паўстання 1863 года

3
У Гомелі ўшанавалі памяць удзельнікаў паўстання 1863 года
Фото: Радыё Рацыя

Партыёты арганізавалі адмысловую вечарыну.

У Гомелі адбылася вечарына з нагоды перапахавання героя Кастуся Каліноўскага. Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся ў грамадска-палітычным цэнтры па вуліцы Палеская, 52, каб ушанаваць памяць героя, перадае «Радыё Рацыя».

Ініцыятар сустрэчы Уладзімір Кацора распавёў, чаму вырашыў правесці вечарыну з нагоды перапахавання парэшткаў Кастуся Каліноўскага:

– Не ўсе ж мы маглі паехаць у Вільню, у кагосьці візы няма, грошай няма, не ўсе мы такія багатыя людзі, праца таксама. Таму мы ўвечары сабраліся. Я думаю, што мы ўсе павінны прасіць прабачэння ў Кастуся Каліноўскага і яго таварышаў за тое, што мы хоць фармальна і незалежная краіна, але краіна несвабодная. Мы нават сёння не ў стане прыняць парэшткі тых людзей, якія ў свой час аддалі жыццё за нашу свабоду.

Вечарына ў грамадска-палітычным цэнтра па вуліцы Палескай была адзінай у паўмільённым горадзе, прысвечанай перапахаванню Кастуся Каліноўскага.

Фото: Радыё Рацыя
Фото: Радыё Рацыя
Фото: Радыё Рацыя
Фото: Радыё Рацыя
Фото: Радыё Рацыя
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках