29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус скарыў журы ўкраінскага «Х-Фактора» і прайшоў у фінал

Беларус скарыў журы ўкраінскага «Х-Фактора» і прайшоў у фінал
Георгій Калдун

Наступны раз гледачы ўбачаць яго на жывых эфірах тэлешоў.

Спявак і тэлевядоўца Георгій Калдун стаў удзельнікам 10-га сэзону папулярнага вакальнага шоў, паведамляе kp.by.

На чарговым этапе Георгій праспяваў песню Feel Робі Ўільямса. Перад тым як ён выступіў, журы яго цёпла вітала - напрыклад, спявачка Вольга Палякова, якая надоечы дала канцэрт у Менску. Яна сказала, што жаночая палова журы вельмі чакала Георгія на сцэне. Артыст крыху засаромеўся ад мноства кампліментаў, але потым стаў аджартоўвацца - і яшчэ больш падагрэў да сябе цікавасць. У выніку патрапіў да яе ў суполку спевакоў 30+.

- Георгій можа паўтарыць чын беларуса Яўгена Літвінковіча, які быў у фінале і ледзь не перамог Аіду, - падчас нарады журы сказаў Яўген Кандрацюк. - Ён класны, эмпатычны, няблага спявае, схіляе.

Для таго каб пакінуць Калдуна ў суполцы Паляковай, давялося папрасіць пакінуць праект аднаго з раней дабраных артыстаў. Пра Калдуна сказалі, што ён носіць у сабе «Ікс-Фактар» і прапанавалі застацца ў шоў. Наступны этап - выступы ў жывым эфіры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках