24 красавiка 2024, Серада, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусам падрыхтаваць аўто да зімы

3
Як беларусам падрыхтаваць аўто да зімы

Што рабіць, каб аўто нармальна эксплуатавалася ў зімовых умовах.

Парады кіроўцам, што трэба зрабіць, каб аўтамабіль нармальна эксплуатаваўся ў зімовых умовах, дае для vgr.by экспэрт Віктар Святніцкі.

Шыны важней за ўсё

Пры тэмпературы +8 і ніжэй летнія шыны горш спраўляюцца з дарожным пакрыццём, а значыць, страчваюць эфектыўнасць. Варта памятаць, што шыны выконваюць галоўную ролю ў бяспецы на дарогах, таму трэба абавязкова ставіць на колы зімовую гуму. Што тычыцца шыпоў, яны дапамогуць у яздзе хіба што па лёдзе. Па снезе або на асфальце толку ад іх няма. Пасля замены шын пажадана зрабіць развал-сыходжанне.

Праверыць акумулятар і электраабсталяванне

Часта аўтааматары не могуць завесці аўто ў мароз, таму перад надыходам халадоў не лішне праверыць зарадку акумулятара, працу генератара і сістэму ABS.

У дызельных аўтамабіляў важна паглядзець свечкі напалу, памяняць паліўны фільтр.

Што з алівай

Аліва змяняецца ў залежнасці ад прабегу або раз у год. Калі надыходзіць час, то лепш зрабіць гэта ўвосень перад надыходам халадоў. Разам з алейным фільтрам не перашкодзіць замяніць паветраны, а таксама фільтр салона - ён прадухіліць запацяванне шкла. Трэба праверыць арэометрам шчыльнасць ахаладжальнай вадкасці.

Падвеска

Пры люфце і няспраўнасці падвескі аўтамабіль перастае слухацца кіроўцу на дарозе. Праверце амартызатары - на слізкай дарозе аўто можа занесці. Не забывайце пра тармазную сістэму: дыскі, калодкі, тармазныя трубкі і шлангі.

Апрацуйце ўшчыльняльнікі

Часта бывае, што пры перападзе тэмператур дзверы прымярзаюць да гумовага ўшчыльняльніка. Не дапусціць гэтага дапаможа сіліконавая змазка, якую прадаюць у любой аўтакраме або гіпермаркеце. Перш чым яе нанесці, неабходна памыць аўто і высушыць ушчыльняльнікі. Паўтараць працэдуру варта раз на месяц.

Мыць ці не мыць

Узімку пажадана заязджаць на мыйку хоць бы раз у тыдзень, каб ачысціць ніжнюю частку кузава і розныя элементы ад пясчана-саляной сумесі, што разбурае аўтамабіль.

Як выграваць аўто ў марознае надвор'е

Аўтаэкспэрт раіць выграваць аўтамабіль да першай адзнакі на датчыку тэмпературы ахаладжальнай вадкасці. Гэта 3-5 хвілін або 50-60 градусаў на прыборнай панэлі.

Што павінна быць у аўто зімой

Ад НЗ на дарогах не застрахаваны ніхто, але асабліва непрыемна, калі пазаштатная сітуацыя здараецца ў холад. У аўтамабілі трэба мець рыдлёўку для ачысткі снегу, драты для «прыкурвання» акумулятара, буксіровачны трос, скрабок для лёду, пальчаткі, ліхтарык, размаражвальнік замкоў або воданепрымальную вадкасць WD-40. Адпраўляючыся ў далёкую дарогу, паклапаціцеся пра запас паліва.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках