19 красавiка 2024, Пятніца, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, колькі будзе каштаваць новая машына ад Маска ў Беларусі

28
Стала вядома, колькі будзе каштаваць новая машына ад Маска ў Беларусі

У продажы браняваны пікап з'явіцца толькі ў 2021 годзе.

Над электракарам Tesla Cybertruck, які 21 лістапада прадставіў Ілон Маск, прадаўжаюць жартаваць у інтэрнэце. Аднак футурыстычны выгляд браняванага пікапа патэнцыйных пакупнікоў не палохае: паводле апошніх звестак, ужо 250 тысяч чалавек зрабілі папярэдні заказ «аўтамабіля з відэагульняў 90-х». Мемы, як бачым, працуюць на карысць Маска, паведамляе «Еўрарадыё».

Электрамабіль будзе выпускацца ў трох варыянтах: з далёкасцю ходу 400 кіламетраў, 480 кіламетраў і 800 кіламетраў. Кошты Tesla Cybertruck пачынаюцца ад 39 900 даляраў. Самая топавая мадэль каштавацьме 69 900 даляраў. Аднак у продажы браняваны пікап з'явіцца толькі ў 2021 годзе.

Колькі Tesla Cybertruck каштавацьме ў Беларусі?

З гэтым пытаннем мы звярнуліся да бізнэсоўца Артура Туманава, уладальніка першай і пакуль адзінай кампаніі, якая займаецца продажам аўтамабіляў Tesla ў Беларусі.

«Калі да 2021 года не зменяцца мытныя падаткі, якія цяпер складаюць 38%, то да амерыканскага кошту смела дадавайце іх», - кажа Туманаў.

Простымі аперацыямі з калькулятарам атрымліваем $55 062 за самую танную мадэль і $96 460 - за топавую камплектацыю.

Кліенты кампаніі Туманава пакуль не цікавіліся з'яўленнем навінкі ў продажы, аднак у бізнэсоўца ёсць знаёмы з Беларусі, які ў прыватным парадку зрабіў папярэдні заказ, які складае $100.

«Аднак такі заказ напраўду нічога не значыць. Мая кампанія ўсё адно можа атрымаць аўтамабіль значна раней за ўсякага шараговага беларуса, які зрабіў папярэдні заказ. У нас з Tesla ёсць пэўныя дамоўленасці аб супрацоўніцтве», - кажа Туманаў.

Ён удакладняе, што раней ЗША не варта чакаць Tesla Cybertruck у Беларусі. Але цалкам магчыма, што на беларускі рынак пікап паступіць раней, чым у краіны Заходняй Еўропы.

А на днях з'явілася нярадасная навіна для будучых уладальнікаў Tesla ў Беларусі: Расея выступае супраць зніжэння або скасавання Беларуссю падаткаў на ўвоз у краіну электрамабіляў. Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі патлумачыў, што ў дзвюх краінах павінны выкарыстоўвацца адзіныя стаўкі ўвазных падаткаў. Таму Беларусь не можа самастойна для сваіх грамадзян змяніць стаўкі.

«Гэта, вядома, сумна. Вельмі шкада, што мы будзем адставаць ад усяго свету. Тым больш што і ў Беларусі, і ў Расеі няма свайго рынку электрамабіляў, які трэба абараняць», - каментуе для «Еўрарадыё» навіну Артур Туманаў.

Эксперыментальны электрамабіль у Беларусі быў створаны ў 2017 годзе на базе серыйнай машыны GeelySC7. Аднак даехаць да канвеера «беларускаму адказу Tesla» не выстарчыла падзарадкі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках