19 красавiка 2024, Пятніца, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Трапіў у ДТЗ без зімовай гумы - і не атрымаю страхоўку?»

15
«Трапіў у ДТЗ без зімовай гумы - і не атрымаю страхоўку?»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА BYMEDIA

Што будзе з кіроўцамі, якія не «пераабулі» аўтамабіль.

Паводле ПДР у Беларусі з 1 снежня да 1 сакавіка кіроўцы абавязаныя выкарыстоўваць зімовыя шыны. Тым, хто праігнараваў гэтае патрабаванне, будуць даваць папярэджанне або штрафаваць. На першы раз штраф не вельмі вялікі - 12,75 рубля, ці палова базавай адзінкі. Пры паўторным парушэнні штраф стане прыкметна большым - ад 51 да 127,5 рубля (ад 2 да 5 базавых адзінак), піша kp.by.

- З нядзелі будзе праводзіцца работа для выяўлення гэтага парушэння. Гэта штодзённая праца супрацоўнікаў службаў на дарогах. Па паркоўках, вядома, хадзіць ніхто не будзе, - растлумачылі ва УУС ДАІ Менаблвыканкама.

Як будуць шукаць парушальнікаў, зразумела, а ці можа адсутнасць зімовай гумы стаць абцяжарваючай акалічнасцю?

- Гэта можа ўлічвацца падчас прыняцця пастаноў ДАІ. Напрыклад, пры адміністрацыйнай адказнасці маецца інтэрвал ад адной базавай да пяці базавых. Вядома, пры адсутнасці зімовай гумы сума штрафу будзе разглядацца ў бок павелічэння, - распавялі ў ДАІ. - Перш чым выносіць вінаватасць у ДТЗ, праводзяцца розныя даследаванні, вядзецца дазнанне. Калі прычына таго, што аўтамабіль стаў некіравальным, у зносе шын, то няправільны выбар хуткасці падчас язды на шынах без пратэктараў, вядома ж, можа быць ускоснай прычынай ДТЗ.

Калі ж у аўтамабіль на летняй гуме хтосьці рэзнуўся, то вінаватым у ДТЗ такога аўтаўладальніка прызнаваць не стануць. А ці можа «не пераабуты» аўтамабіль стаць прычынай адмовы ў выплаце страхоўкі? У страхавой кампаніі «Прамтрансінвест» растлумачылі, што не. Прычым, гэта тычыцца як абавязковага, так і добраахвотнага страхавання.

Дарэчы, у ДАІ расказалі, што цяпер аўтааматары сталі свядома падыходзіць да сезоннай змены гумы, бо ўсё больш людзей разумеюць, што ў першую чаргу гэта пытанне асабістай бяспекі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках