19 красавiка 2024, Пятніца, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стральба ў вайсковай частцы ў Забайкаллі: З'явіліся новыя пацярпелыя

Стральба ў вайсковай частцы ў Забайкаллі: З'явіліся новыя пацярпелыя

Салдаты шпіталізаваныя.

У Забайкаллі як мінімум сем салдатаў тэрміновай службы з вайсковай часткі №54160, дзе падчас страляніны былі забітыя 8 чалавек, шпіталізаваныя. Пра гэта піша Коммерсант са спасылкай на кіраўніцу арганізацыі салдацкіх маці Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі Ірыну Браўн.

Старшыня Забайкальскага камітэта салдацкіх маці Валянціна Мордава адмовілася пацвердзіць рэдакцыі Сибирь.Реалии гэтую інфармацыю.

Паводле словаў Браўн, у названай частцы служыць 26 чалавек з Югры, з іх 7 чалавек – у шпіталі з нервовым зрывам. "Адзін не можа гаварыць, у другога развіўся псарыяз. Дэталі стану астатніх пяці мне невядомыя", – паведаміла Браўн. Яна выказала здагадку, што "пагаршэнне стану здароўя звязанае са стрэсам, які перажылі салдаты".

Старшыня Забайкальскага камітэта салдацкіх маці Валянціна Мордава заявіла, што ёй нічога пра гэта не вядома. "Ужо 15 чалавек мне патэлефанавалі – а мне няма чаго сказаць: камандзір адключыўся, не адказвае. Толькі заўтра будуць падрабязнасці. Аспрэчыць інфармацыю пра шпіталізацыю таксама не магу. Заўтра ў Горны прыедзе бацька Раміля Шамсутдзінава – з ім разам паедзем у частку, усё агледзім – раскажам", – заявіла Мордава.

У Мінабароны Расеі заявілі, што інфармацыя пра шпіталізацыю 7 і больш салдатаў праз нервовы зрыў – выдумка.

Акрамя таго, Браўн паведаміла, што вайсковую частку, у якой адбыўся стрэл, расфармуюць, таму камітэт маці просіць перавесці 26 салдатаў з Югры ў часткі бліжэйшыя да роднага рэгіёну.

25 кастрычніка падчас змены варты салдат у вайсковай частцы пасёлка Горны ў Забайкаллі застрэліў таварышаў на службе з табельнай зброі: забітыя восем чалавек, яшчэ двое параненыя.

Перад стральбой у вайсковай частцы ў Забайкаллі паміж шарагоўцам Рамілем Шамсутдзінавым, які застрэліў вайскоўцаў, і ротным адбыўся канфлікт праз мыццё падлогі, заявіла крыніца ў частцы.

Сям'я салдата, параненага Шамсутдзінавым, абвінаваціла прадстаўнікоў ваеннай камендатуры ў Забайкаллі ў пагрозах. У Камітэце салдацкіх маці Расеі паведамілі, што цётка аднаго з пацярпелых звярнулася ў ваенную камендатуру ў Забайкаллі, дзе ёй сталі пагражаць праблемамі, "калі яна будзе лезці ў гэтую справу".

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках