29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як прабегі на аўтамабілях з Еўропы «растаюць», а іх кошт павялічваецца

6
Як прабегі на аўтамабілях з Еўропы «растаюць», а іх кошт павялічваецца

Гісторыя пра «перакупаў».

Усім вядома: хочаш добра прадаваць – прадавай прыгожую карцінку. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што прадаўцы аўто гатовыя "шаманіць" як самі машыны, так і дакументы да іх, піша сайт abw.by. Не абыходзіцца і без адмотвання паказанняў адометра. Толькі вось дзе маральная мяжа ў гэтай справе?

Не так даўно на адным з літоўскіх сайтаў з'явілася аб'ява пра продаж прыгажуна Mercedes-Benz E220 2016 года выпуску. Легкасплаўныя дыскі, LED-фары, усё на электрыцы, кампутар, рух, аўтаматызаваная паркоўка – увогуле, "фішкі" гэтага аўто можна пералічваць доўга.

Кошт для ўнутранага рынку – 20.900 еўраў, на экспарт – 17.700, сам аўтамабіль з Францыі. Нядрэнны варыянт і ў кошце, і ў "начынні".

Але вось дабіраемся да графы "прабег": 270.000 км. За тры гады? Дык гэта ж амаль 7500 км за месяц, або амаль 250 за дзень з улікам святаў і выходных. На розум прыходзіць не так шмат варыянтаў, адкуль такія прабегі, можа, гэта прэміум-таксі?

Мабыць, за мяжой аўтамабіль прадаваўся не вельмі, улічваючы ягоныя "асаблівасці", таму ён з'явіўся на рэкламных пляцоўках у Беларусі. Праўда, пад іншым "соусам", больш смачным.

Глядзім характарыстыкі аўтамабіля, заяўленыя для нашых патэнцыйных пакупнікоў. У тэхнічнай частцы і годзе выпуску нічога не памянялася, але пакуль Мэрсэдэс "ехаў" да нас з Літвы, ягоны прабег з 270.000 км стаў 129.000, то-бок зменшыўся на 141.000 км. Так і хочацца спытаць: "А ці не шмат адматаў, таварыш перакуп?" Глядзім кошт, які ў пераводзе на еўра склаў...

...больш за 25 тысячаў еўраў, гэта значыць цяпер машына даражэйшая амаль на 8 тысячаў. З чаго б гэта? Ах, так, прабег жа меншы стаў, а значыць і аўтамабіль каштуе даражэй. Логіка ў прынцыпе тут ёсць.

Перад тым як патэлефанаваць прадаўцу, правяраем аўтамабіль у адкрытых базах праверкі – чыста.

Якраз у гэты момант аб'ява і ў нас, і ў суседняй краіне пачынае "раставаць" – проста на вачах!

Але ў адрозненне ад замежных нашы рэсурсы захоўваюць прынамсі стартавую старонку аб'явы.

І тэлефон прадаўца неяк дзіўна замоўк. Хоць да гэтага, як апавядалі нам чытачы, ён ахвотна гутарыў з патэнцыйнымі пакупнікамі. Ці то хтосьці аўтара аб'явы спудзіў, ці то (што горш!) аўтамабіль ужо знайшоў новага ўладальніка.

Але сутнасць і так зразумелая: верыць не толькі на слова, але і таму, што бачыш, таксама нельга. Адзіная наша зброя ў свеце, дзе заробак вышэйшы за маральныя і заканадаўчыя межы, – розум і жаданне думаць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках