29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 30 чалавек пацярпелі ў ДТЗ з аўтобусам у Францыі

3
Больш за 30 чалавек пацярпелі ў ДТЗ з аўтобусам у Францыі

Аўтобус Flixbus занесла на мокрай паласе і ён перакуліўся.

На аўтамагістралі A1 блізу Ам’ена на поўначы Францыі ў нядзелю, 3 лістапада, перакуліўся аўтобус нямецкай транспартнай кампаніі Flixbus. Прынамсі, 29 пасажыраў атрымалі лёгкія траўмы, чацвёра параненыя цяжка, піша «Немецкая волна».

Паводле інфармацыі газеты Courrier Picard, пры павароце на мокрай ад дажджу паласе транспартны сродак занесла. Ён збіў дарожныя агароджы і перакуліўся. Цяпер магістраль перакрытая ў абодвух кірунках.

Усяго ў аўтобусе, які выконваў рэйс паміж Парыжам і Лонданам, знаходзіліся кіроўца і 32 пасажыры. Паводле звестак тэлеканалу BFM TV, сярод іх было больш за дзесяць падданых Вялікабрытаніі, тры грамадзяніна ЗША, два - Гішпаніі, адзін - Румыніі і адзін расеец. У пасольстве РФ у Парыжы гэтую інфармацыю пакуль не пракаментавалі.

Flixbus ажыццяўляе аўтобусныя перавозкі па ўсёй Еўропе. Кампанію адрозніваюць памяркоўныя кошты на квіткі. За гэта фірму нават крытыкавалі, бо падобнае цэнаўтварэнне збольшага дасягаецца за кошт супрацоўнікаў і субпадрадчыкаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках