17 лiстапада 2019, Нядзеля, 21:53
Дзень другі
Рубрыкі

Прэзідэнт Бразіліі папярэдзіў пра наступствы разліву нафты

Прэзідэнт Бразіліі папярэдзіў пра наступствы разліву нафты
НАСТУПСТВЫ РАЗЛІВУ НАФТЫ ЛЯ БЕРАГОЎ БРАЗІЛІІ
ФОТА: AFP

Як нафта патрапіла ў акіян, пакуль невядома.

Прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару папярэдзіў пра драматычныя наступствы праз разліў нафты ля ўзбярэжжа краіны. "Горшае яшчэ наперадзе", – сказаў ён у нядзелю, 3 лістапада, у інтэрв'ю TV Record. Сабраная толькі малая частка разлітай нафты, указаў ён. "Плыні накіроўваюцца да бразільскага ўзбярэжжа", – адзначыў Балсанару, паведамляе dw.com.

З пачатку верасня нафтай забруджаныя больш за 250 пляжаў і 12 прыродаахоўных зонаў, паведамляе Бразільскі інстытут абароны навакольнага асяроддзя. Гэта блізу 2,5 тысячаў кіламетраў берагавой лініі. У ачыстцы пляжаў удзельнічалі прадстаўнікі рэгіянальных уладаў, вайскоўцы, валанцёры. Усяго было выдалена больш за тысячу тонаў нафты і забруджанага ёю пяску.

Як нафта патрапіла ў акіян, пакуль невядома. Бразільскія ўлады раней ускладалі адказнасць за гэта на венесуэльскі канцэрн PDVSA, а таксама грэцкі танкер Delta Tankers. Кампанія, якая валодае суднам, адмаўляе гэтыя абвінавачванні.