29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 снежня ў Беларусі стане больш платных дарог

8
З 1 снежня ў Беларусі стане больш платных дарог

Да сістэмы будзе далучаны новы адрэзак трасы.

У сетку платных дарог у Беларусі з 1 снежня гэтага года будзе ўключаны новы адрэзак на трасе М-6 / Е 28 даўжынёю 62 км, піша «Інтэрфакс» са спасылкай на аператара сістэмы BelToll.

«C 1 снежня 2019 года ў рамках рэалізацыі доўгатэрміновай праграмы ўрада Рэспублікі Беларусь у пашырэнні сеткі платных дарог іх даўжыня павялічваецца за кошт далучэння новага адрэзка», – гаворыцца ў паведамленні на сайце BelToll.

Там удакладняецца, што ў сістэму BelToll прадугледжанае ўключэнне дадаткова 62 км дарог на адрэзку трасы М-6 / Е 28 Менск – Гародня – мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі) – ад 134 да 196 км.

Такім чынам, выніковая даўжыця сеткі платных дарог у Беларусі складзе 1 тыс. 787 км.

Электронная сістэма BelToll дзейнічае ў Беларусі з 1 жніўня 2013 года. Сістэма дазваляе ажыццяўляць спагнанне платы ў рэжыме свабоднага шматпалоснага руху. BelToll распрацаваная і створаная аўстрыйскай кампаніяй Kapsch TrafficCom AG.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках