18 красавiка 2024, Чацвер, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як кіпелі жарсці ў матчы берасцейскага «Дынама» і салігорскага «Шахцёра»

5
Як кіпелі жарсці ў матчы берасцейскага «Дынама» і салігорскага «Шахцёра»
ФОТА: СТАНІСЛАЎ КОРШУНАЎ, TUT.BY

Іправізаваны VAR, касаванне гола і не прызначаны пенальці.

Матч берасцейскага «Дынама» супраць «Шахцёра» скончыўся грандыёзным скандалам. У канцоўцы сустрэчы судзейская брыгада Віктара Шымусіка не прызначыла чысты пенальці ў браму салігорцаў (не дапамог нават імправізаваны VAR), а затым скасавала гол берасцейцаў праз афсайд. Арцём Мілеўскі, Аляксандр Наёк, Сяргей Кісляк і Павел Няхайчык ледзь не разарвалі за гэта суддзяў. Ці варта казаць, што пасля сустрэчы на поле ляцелі не толькі не вельмі цэнзурныя словы, але і бутэлькі і запальніцы, піша «Трибуна».

Перад вамі, мабыць, самы эмацыйны выпуск у гісторыі «ЧестнОКа» (пасля яго вы проста абавязаныя падпісацца на канал). Знялі абсалютна ўсё: размовы гульцоў і суддзяў, прарыў Сяргея Кісляка ў судзейскую і шмат іншых прысмакаў. Акрамя таго, матч на «Брэсцкім» стаў апошнім для трэнерскага штаба Сяргея Ташуева ў «Шахцёры» - неўзабаве коўча зменіць украінец Юрый Вернідуб. Карацей, гэта відэа сапраўды нельга прапусціць!

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках