24 красавiка 2024, Серада, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна экспартавала рэкордны аб'ём збожжавых культур

7
Украіна экспартавала рэкордны аб'ём збожжавых культур

Гэты паказчык на 44% перавышае леташні вынік за аналагічны перыяд.

Украіна за студзень - верасень экспартавала рэкордныя 39,8 млн тон збожжавых культур. Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнага навуковага цэнтра (ННЦ) «Інстытут аграрнай эканомікі».

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года Украіна экспартавала на 44% больш. Вартасныя аб'ёмы пастаўкі выраслі на 42,5% - да $6,8 млрд.

«За дзевяць месяцаў 2019 года за мяжу было прададзена 13,7 млн тон пшаніцы ($2,5 млрд), кукурузы - 22,6 млн тон ($3,7 млрд), ячменю - за 3,3 млн т ($0,6 млрд)», - гаворыцца ў паведамленні ННЦ.

Лідарам сярод імпарцёраў апошнія некалькі гадоў застаецца Егіпет (14,1% ад аб'ёмаў паставак). У параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года Егіпет на 75% павялічыў кошт закупак збожжа ($966 млн).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках