29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Менскам праляцеў метэор

3
Над Менскам праляцеў метэор
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Метэор удалося сфатаграфаваць.

Камандзе Astronominsk удалося засняць метэор над Менскам. Фота і відэа з'явіліся на форуме беларускага аматарскага астранамічнага згуртавання BelAstro.Net, паведамляе tut.by.

«У Менску з надвор'ем не вельмі, па 2-3 штукі ловіцца, і тое не кожную ноч, - напісаў аўтар відэа Канстанцін Марозаў. - Але гэтым разам пашанцавала - у прасветах, якія доўжыліся менш за гадзіну, прабег слон. Хутчэй за ўсё, з антырадыянта. Бляск - 8.48м».

ФОТА: ASTRONOMINSK

Метэор - з'ява, якая ўзнікае пры згаранні ў атмасферы Зямлі дробных метэорных цел (напрыклад, аскепкаў камет або астэроідаў). Аналагічная з'ява большай інтэнсіўнасці называецца балідам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках