23 красавiка 2024, aўторак, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NEXTA прапанаваў абмеркаваць фільм пра Лукашэнку ў афлайне

38
NEXTA прапанаваў абмеркаваць фільм пра Лукашэнку ў афлайне

#Што далей?

Самы папулярны блогер Беларусі Сцяпан Святлоў (NEXTA) прапанаваў абмеркаваць фільм пра Лукашэнку ў Менску на плошчы Свабоды.

«Што далей? У нас ёсць адказ!

Наш з вамі фільм “Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы”, які паглядзеў ужо прыкладна кожны чацвёрты дарослы беларус, сабраў у выніку больш як 1,4 млн праглядаў на YouTube, паўмільёна ў “Аднакласніках” і дзясяткі тысячаў у іншых сацсетках, выклікаўшы небывалы рэзананс у грамадстве. Тысячы гледачоў пасля прагляду фільма сталі цікавіцца, як змяняць краіну да лепшага, прапаноўваць пачаць абмеркаванне і ў афлайне. А сёння блогер MozgON выпусціў даволі эмацыйнае, але цалкам слушнае відэа, паклікаўшы нас не толькі інфармаваць людзей, але і прапаноўваць ідэі выйсця. Што ж, будзем прапаноўваць...

У пятніцу, 8 лістапада а 18-й, мы прапануем сустрэцца на плошчы Свабоды ў Менску. Каб разам пастанавіць, #чтодальше.

Мы дамовіліся з кандыдатамі ў дэпутаты, таму сустрэча будзе абсалютна легальнай – у рамках перадвыбарнай кампаніі ў “парламент”. Убачымся!» – напісаў NEXTA ў сваім тэлеграм-канале.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках