19 красавiка 2024, Пятніца, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чым займаецца Лукашэнка ў Абу-Дабі?

32
Чым займаецца Лукашэнка ў Абу-Дабі?

Журналісты вывучылі дзіўныя паведамленні прэс-службы дыктатара.

Збіраючыся ў ААЭ, Лукашэнка растлумачыў, што гэтая паездка стане для яго «магчымасцю на некалькі дзён адысці ад паўсядзённага жыцця»:

– Хоць бы тры дні мне заадно там ногі абмакнуць у гэты заліў. Адпачынак не атрымаецца. У прэзідэнта няма намеснікаў.

Прайшло ўжо чатыры дні, а паведамленняў пра вяртанне кіраўніка ўсё яшчэ няма. Як і навінаў з Абу-Дабі, адкуль толькі ў першы дзень візіту прыйшло некалькі афіцыйных фота, піша «Салідарнасць».

Зрэшты, мяркуючы з паведамленняў прэс-службы Лукашэнкі, «без справы» ў Абу-Дабі ён не сядзіць.

Вось поўны спіс «справаў», якім ён прысвяціў апошнія тры дні.

1 лістапада

Павіншаваў калектыў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны з 95-годдзем з дня заснавання ўстановы адукацыі.

Накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям Міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер – 2019».

Павіншаваў кіраўніка Алжыра Абдэлькадэра Бенсалеха з Днём Рэвалюцыі.

Павітаў удзельнікаў XXVI Менскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

І зноў Віцебск. Віншаванні калектыву Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта з 85-годдзем з дня заснавання ВНУ.

Павіншаваў Рафаэля Марыяна Гросі з прызначэннем на пасаду Гендырэктара МАГАТЭ.

3 лістапада

Ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Панамы Лаўрэнціна Картыса з Днём Незалежнасці.

4 лістапада

Павіншаваў калектыў Нацыянальнага мастацкага музея з 80-годдзем з дня заснавання.

Узнікае заканамернае пытанне: за што гэты чалавек атрымлівае грошы беларускіх падаткаплацельнікаў?

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках