20 красавiка 2024, Субота, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іосуб: Калі нічога не рабіць са старой эканомікай, рэсурсаў на новую не хопіць

3
Іосуб: Калі нічога не рабіць са старой эканомікай, рэсурсаў на новую не хопіць
ВАДЗІМ ІОСУБ
ФОТА: ONLINER.BY

Што не так з «беларускай мадэллю»?

Роля вуглевадародаў у развіцці эканомікі сыходзіць на другі план, саступаючы месца лічбавай эканоміцы і эканоміцы ведаў.

У Беларусі давядзецца цалкам перакроіць эканамічныя працэсы, арыенціры і ўмовы. Бо асноўную ролю ўсё яшчэ гуляе традыцыйная эканоміка і нішто пакуль не прадвесціць істотных зменаў.

– Тэарэтычна так званая новая эканоміка магла б расці хутчэй. Але для гэтага ёй патрэбныя рэсурсы – чалавечыя, фінансавыя. У нас вельмі вялікую дзель дэфіцытных рэсурсаў бярэ на сябе неэфектыўная традыцыйная эканоміка, – тлумачыць старэйшы аналітык «Альпары» Вадзім Іосуб у каментары «Заўтра тваёй краіны».

Калі радыкальна скараціць практыку датацый, субсiдый i дырэктыўных крэдытаў, якія сыходзяць на неэфектыўную вытворчасць, можна было б вызваленыя грошы накіраваць на развіццё альтэрнатыўнай сучаснай эканомікі.

– Пытанне новай эканомікі трэба развязваць комплексна з пытаннем старой: пастанавіць, што рабіць з неэфектыўнымі прадпрыемствамі, з назапашанымі імі дрэннымі абавязкамі. Калі не прымаць ніякіх пастановаў з нагоды старой эканомікі, то рэсурсаў будзе недастаткова для хуткага росту новай, – мяркуе Вадзім Іосуб.

Так, змены немагчымыя без закрыцця стратных дзяржпрадпрыемстваў, перанавучання і перакваліфікацыі іх супрацоўнікаў, якія маглі б знайсці сабе месца ў новай эканоміцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках