25 красавiка 2024, Чацвер, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінансы спяваюць рамансы

4
Фінансы спяваюць рамансы
ФОТА: KP.BY

Мінфін прагназуе дэфіцыт бюджэту Беларусі да 2023.

Паводле прагнозу міністэрства, дэфіцыт кансалідаванага бюджэту ў 2020 годзе ацэньваецца на Br1,4 млрд, у 2021 годзе – Br0,2 млрд, у 2022 годзе – Br0,1 млрд, паведамляе БелТА.

Прыбыткі бюджэту ў 2020 годзе чакаюцца на ўзроўні Br39,5 млрд, выдаткі – Br40,9 млрд. У 2021 годзе гэтыя суадносіны складуць Br40,8 млрд і Br41 млрд, у 2022 годзе – Br42,1 млрд і Br42,2 млрд.

Негатыўны ўплыў на прыбытковую частку бюджэту зробіць расейскі "падатковы манеўр". Паводле ацэнкі Мінфіна, у 2019 годзе праз манеўр у беларускую казну паступяць мыты памерам Br1,3 млрд. Прагноз на 2020 год – Br1 млрд, на 2021 год – Br0,8 млрд, на 2022 год – Br0,6 млрд.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках