16 красавiка 2024, aўторак, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палову міліцыі можна адправіць падымаць сельскую гаспадарку – больш карысці будзе»

18
«Палову міліцыі можна адправіць падымаць сельскую гаспадарку – больш карысці будзе»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА GAZETABY.COM

Беларусы прапанавалі свае варыянты ідэяў на адмову Масквы падоўжыць Менску «перамытненне» нафты.

Страты бюджэту Беларусі ў 2020-м складуць больш як 420 млн даляраў.

Навіна стала адной з самых абмеркаваных на форумах і ў сацсетках, паведамляе «Салідарнасць».

«Што перашкаджае перайсці на сусветныя кошты? Так, палацаў больш будаваць не атрымаецца. Але каму яны патрэбныя? – разважае ўдзельнік інтэрнэт-дыскусіі і прапануе: – Палову мянтоў можна адправіць падымаць сельскую гаспадарку – больш карысці будзе. За РЛС і вузел сувязі расейскія, размешчаныя на нашай тэрыторыі, увесці плату».

Адзін з інтэрнэт-карыстальнікаў заўважыў, што ў выніку спынення «перамытнення» расейскай нафты недалічыцца не дзяржава, а Лукашэнка і К.

«Знайшлі сваю, хай і слабую, але нішу – IT, вось і трэба на гэтым зарабляць, як той казаў, мазгамі, а не за кошт прасмердлай жыжкі і газу, – яшчэ адно меркаванне, выказанае ў сеціве. – Як прачытаеш пра мільярдэраў Еўропы і ЗША, адны гугл стварылі, іншыя – фэйсбук, а ў расейцаў адны нафтавікі і іншыя калупалы ў зямлі».

Частка аўдыторыі задаецца пытаннем: «Узровень жыцця насельніцтва адзін з самых нізкіх у Еўропе, а кіраўніцтва краіны па-ранейшаму бачыць толькі дзве крыніцы папаўнення дзяржаўнай казны – расейскія крэдыты і танныя нафта і газ. Але нафта ўжо перастае быць такой прыбытковай для беларускіх НПЗ. І што далей?»

Некаторыя прапануюць варыянт, дзе ўзяць грошы, якія страціць Беларусь: «Глядзім другі артыкул бюджэту на 2020 год. Скарачаем колькасць МУС. Самая паліцэйская дзяржава ў свеце. Самая вялікая колькасць супрацоўнікаў правапарадку на 100 000 насельніцтва».

Адзін з карыстальнікаў мяркуе, што ў адказ «з Беларусі трэба высылаць “расейскія дамы”, РПЦ і іншых патэнцыйных калабарантаў, аднаўляць мяжу, уводзіць мыты на транзіт, беларускую мову зрабіць адзінай дзяржаўнай і вяртацца ў сваю сям'ю – сям'ю еўрапейскіх народаў».

«Расейцы, ды прачніцеся вы нарэшце, – звярнуўся да суседзяў удзельнік дыскусіі. – Я ведаю, што вы любіце беларускія крэветкі, хамон, яблыкі і грушы. Любіце вы нашы трактары, а алігархі і чальцы ўрада вельмі любяць беларускую рыбку. Дык якія ў нас з вамі праблемы памяняць сыр на нафту і прыродны газ? Нібыта ніякіх: мы вам – сыр, вы нам – газ. Так якім бокам у гэтым абмене з'явілася тоўстая пракладка з абжэртых крамлёўскіх кіраўнікоў і алігархаў?»

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках