21 лiстапада 2019, Чацвер, 12:38
Праўда пра «выбары»
Рубрыкі

Блогер: Лукашэнка паляцеў у ААЭ для таемнага лекавання

266
Блогер: Лукашэнка паляцеў у ААЭ для таемнага лекавання

Ягоны картэж бачылі на паркоўцы прэстыжнай клінікі.

Лукашэнка сур'ёзна хворы, а ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты ён паляцеў для тайнага лекавання. Пра гэта на ўмовах ананімнасці паведаміў каналу NEXTA адзін з чальцоў беларускай дэлегацыі ў ААЭ.

– Адразу з аэрапорта "прэзідэнт" паехаў у прэстыжную клініку Burjeel Hospital у Абу-Дабі, – апавёў чыноўнік. – У яе VIP-крыле ён ляжыць ужо чацвёртыя суткі. Да Лукашэнкі дапускаюць толькі мясцовых лекараў, а ягоны дыягназ строга засакрэчаны. Прэс-службе дадзенае ўказанне ствараць бачнасць актыўнасці – рассылаць віншаванні ад імя Лукашэнкі розным дзеячам. Чальцы дэлегацыі ў гэты час сумуюць у гатэлі.

Клініка Burjeel Hospital ў Абу-Дабі ўважацца адной з найлепшых у свеце, і ў ёй часта таемна лечацца палітыкі з постсавецкіх краінаў. Навіна пра знаходжанне там Лукашэнкі пацвердзілася і з іншых крыніцаў: ягоны картэж бачылі на паркоўцы гэтай лякарні.

Вядома, Лукашэнка мог бы лячыцца і ў сваёй спецклініцы ў Ждановічах. Але, са словаў чыноўнікаў, тамтэйшым лекарам ён не давярае і панічна баіцца замаху.

Нагадаем, Лукашэнка знаходзіцца ў ААЭ ўжо пяты дзень, але паведамленні пра афіцыйныя сустрэчы ў СМІ не з'яўляюцца.