15 лiстапада 2019, Пятніца, 22:17
Добрая навіна
Рубрыкі

На «Белпошце» пракаментавалі масавы сыход топ-мэнэджараў

11
На «Белпошце» пракаментавалі масавы сыход топ-мэнэджараў

Што адбываецца?

Надоечы «Белпошту» пакінулі пяць намеснікаў гендырэктара. Чым быў выкліканы масавы сыход топ-мэнэджараў?

Летам у манаполіі змяніўся гендырэктар. Уладзімір Матусевіч пайшоў у адміністрацыю Лукашэнкі. Цяпер ён намеснік начальніка галоўнай ідэалагічнай управы - начальнік управы ідэалогіі і інфармацыйнай палітыкі ў адміністрацыі, паведамляе tut.by.

Новым кіраўніком «Белпошты» стала Святлана Юркевіч. Дагэтуль яна працавала намесніцай генеральнага дырэктара ў ідэалогіі.

Неўзабаве Юркевіч пазбавілася сваіх намеснікаў - «у тэхнічных пытаннях», «у пытаннях маёмасці», «у інфармацыйных тэхналогіях", "у эканоміцы» і «ў эксплуатацыі».

У прэс-службе «Белпошты» адзначылі, што ў адпаведнасці з канцэпцыяй развіцця на прадпрыемстве «вядзецца мэтанакіраваная работа павышэння эфектыўнасці кіраўніцкай дзейнасці, арганізацыйных працэсаў, укараненне інавацыйных тэхналогій і сістэм, што вядзе да змены істотных умоў працы». У сувязі з гэтым «намеснікі генеральнага дырэктара прынялі пастановы аб спыненні працоўных дачыненняў, што з'яўляецца законным правам кожнага работніка», гаворыцца ў каментары.