29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Украіны плануе зарабіць мільярды на легалізацыі азартных гульняў

5
Урад Украіны плануе зарабіць мільярды на легалізацыі азартных гульняў

Закон аб легалізацыі ўжо зарэгістраваны ва ўкраінскім парламенце.

Урад прадугледжвае 3 мільярды грыўняў ($120 557 070, - заўв.) паступленняў у дзяржаўны бюджэт у 2020 годзе ад легалізацыі азартных гульняў.

Як паведамляе сensor.net, пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Аляксей Ганчарук падчас прэзентацыі праекта дзяржбюджэту на 2020 год.

«Мы разлічваем на тое, што парламент падтрымае законапраект аб легалізацыі азартных гульняў. Прыбяруць з вуліц аўтаматы, які ствараюць так шмат бяды для людзей і выцягваюць з іх процьму грошай. У той жа час мы прадугледжваем, што будзе створаная нармальная, цывілізаваная сістэма ігральнага бізнэсу. Якая будзе нармальна абкладацца. Якая патэнцыйна можа прынесці ў бюджэт больш за 3 млрд грн», - распавёў прэм'ер.

Нагадаем, праект закона аб дзяржаўным рэгуляванні ў сферы ігральнага бізнэсу, які фактычна легалізуе гэты тып дзейнасці ва Украіне, зарэгістраваны ў парламенце.

Раней прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў пра намер легалізаваць ігральны бізнэс ва Украіне. Ён даручыў Вярхоўнай Радзе да 1 снежня 2019 прыняць закон аб легалізацыі ігральнага бізнэсу. Кабмін павінен быў распрацаваць такі праект закона да 1 кастрычніка гэтага года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках