28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агучаная задача нацыянальнай каманды Беларусі ў хакеі на ЧМ-2020

4
Агучаная задача нацыянальнай каманды Беларусі ў хакеі на ЧМ-2020

Сусветнае першынство пройдзе ў траўні наступнага года ў Цюрыху і Лазане.

Галоўны трэнер Міхаіл Захараў агучыў задачу нацыянальнай каманды Беларусі ў хакеі на чэмпіянат свету 2020 года. На турніры, у якім возьмуць удзел 16 каманд, беларускія хакеісты павінны заняць месца, не ніжэйшае за 12-е, паведамляе "Еўрарадыё".

Сусветнае першынство пройдзе ў траўні наступнага года ў Цюрыху і Лазане. Як вядома, беларусы маюць страхоўку ад вылету з эліты, бо ў 2021-м праводзяць разам з Латвіяй чэмпіянат свету.

Прэс-канферэнцыя Захарава ў аўторак прайшла на "Чыжоўцы-Арэне". Ён таксама адказаў на пытанне пра свой трэнерскі штаб. Прозвішчы памочнікаў галоўнага трэнера ("вядомых спецыялістаў з вялікім досведам") пададуць у снежні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках