19 красавiка 2024, Пятніца, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румас: Не разумею, чаму 31 снежня просяць выходны

96
Румас: Не разумею, чаму 31 снежня просяць выходны
СЯРГЕЙ РУМАС
ФОТА: CTV.BY

Чыноўнікі жывуць у паралельным сусвеце?

Петыцыя аб тым, каб зрабіць 31 снежня выходным, з'явілася 28 кастрычніка. Аўтары тлумачылі сваю пазіцыю тым, што выходныя «вельмі станоўча адаб'юцца як на адпачынку грамадзян Рэспублікі Беларусь, так і на іншых сферах грамадскага жыцця (эканамічнай, палітычнай і іншых)». За гэты час яе падпісалі ўжо больш за 11 тысяч чалавек. Мы запыталіся ў прэм'ер-міністра, як на гэта глядзіць урад, піша onliner.by.

- Я дагэтуль не разумею, чаму 31 снежня просяць выходны, мне трэба лепш паглыбіцца, - заўважыў Сяргей Румас. - 2-га я больш разумею: аднаго дня мала. А вось 31-га чаму?

- Паехаць у госці, прыгатавацца, - патлумачылі журналісты.

- Добра, я абяцаю, што я вывучу гэтае пытанне, - адзначыў прэм'ер-міністр. - Я пагляджу гэтую петыцыю. Урад выходзіў з ініцыятыўнай, каб зрабіць выхадны 2 студзеня, а пра 31-га ніхто не казаў. Я і не думаў, што гэта такая вялікая праблема.

У Telegram-канале «Працуем з Пушкіным!» пракаментавалі адказ Румаса: «Такое пачуццё, што гэтыя людзі ў нейкім паралельным сусвеце жывуць».

Нагадаем, Савет міністраў ужо зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе. Працоўныя дні ў 2020 годзе пераносяцца з чацвярга 2 студзеня на суботу 4 студзеня. З панядзелка 6 студзеня на суботу 11 студзеня, з панядзелка 27 красавіка на суботу 4 красавіка.

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках