15 лiстапада 2019, Пятніца, 22:18
Добрая навіна
Рубрыкі

У Беларусі бульбы накапалі больш, чым летась

30
У Беларусі бульбы накапалі больш, чым летась

Яе ўборка скончылася.

У сельскагаспадарчых арганізацыях краіны накапалі 855 тысяч тон бульбы. Гэта больш на 90 тысяч тон, чым летась. Сярэдняя ўраджайнасць у Беларусі склала 313 ц/га, і гэта вышэй за ўзровень мінулага года на 46 ц/га, піша tut.by.

Нагадаем, што беларусы ў спажыванні бульбы абсалютныя сусветныя лідары. У 2013 годзе мы з'елі 183 кілаграмы на чалавека за год. За намі ішла Украіна і 136 кілаграмаў на год, Малаві і 132 кілаграмы на год, Чарнагорыя і 119 кілаграмаў за год, Латвія і 117 кілаграмаў на год. Беларусь - першая краіна ў свеце ў вытворчасці бульбы на чалавека. У нас на кожнага жыхара прыпадае 680 кілаграмаў.