25 красавiка 2024, Чацвер, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Оперны тэатр прызначылі новага дырэктара

5
У Оперны тэатр прызначылі новага дырэктара
АЛЯКСАНДР ПЯТРОВІЧ (ЗЛЕВА) І МАСТАЦКІ КІРАЎНІК МУЗЫЧНАГА ТЭАТРА АДАМ МУРЗІЧ.
ФОТА: MUSICALTHEATRE.BY

З Уладзімірам Грыдзюшкам Мінкульт не падоўжыў кантракт.

Новым дырэктарам Нацыянальнага тэатра оперы і балета прызначаны Аляксандр Пятровіч. 5 лістапада яго прадставілі трупе, піша tut.by.

Аляксандр Пятровіч нарадзіўся ў Менску ў 1957 годзе. Паводле адукацыі ён культасветработнік і харавы дырыжор. Пасля войска ў 1982 годзе Пятровіч трапіў у Міністэрства культуры і за пяць гадоў дарос да начальніка агульнага аддзела.

Год адпрацаваў дырэктарам Моладзевага тэатра, пасля чаго перайшоў у менскі гаркам КПБ, дзе быў інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі. У пачатку 1990-х узначальваў управу культуры Менгарвыканкама. У 2003 годзе Пятровіч стаў намеснікам дырэктара Белдзяржфілармоніі. На гэтай жа пасадзе працаваў і ў Оперным тэатры. Калі Оперны тэатр і Тэатр балета аб'ядналіся, ён стаў галоўным адміністратарам аб'яднанага тэатра.

У 2010-м Пятровіч узначаліў Музычны тэатр.

На пасадзе дырэктара Опернага ён змяніў Уладзіміра Грыдзюшку, з якім Міністэрства культуры не стала прадаўжаць кантракт.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках