29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка аддаў арабскім шэйхам тысячу гектараў зямлі ў Менску

102
Лукашэнка аддаў арабскім шэйхам тысячу гектараў зямлі ў Менску

Стала вядома, што яны збіраюцца там пабудаваць.

Учора Лукашэнка сустрэўся з прэм'ер-міністрам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў шэйхам Мухамедам бэн Рашыдам аль-Мактумам. У ліку іншага ён абмеркаваў з ім стварэнне з дапамогай ААЭ міжнароднага фінансавага цэнтра ў Менску. Партал tut.by даведаўся, дзе можа размесціцца гэты аб'ект.

Цяпер Лукашэнка знаходзіцца з візітам у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Як паведаміла прэс-служба дыктатара, там ён сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам і міністрам абароны ААЭ, кіраўніком эмірата Дубай шэйхам Мухамедам бэн Рашыдам аль-Мактумам.

– На сустрэчы сярод іншага абмяркоўваліся перспектыўныя праекты ў транспартна-лагістычнай, фінансавай сферах. Адзін з іх прадугледжвае стварэнне ў Менску з дапамогай эмірацкага боку міжнароднага фінансавага цэнтра. У цяперашні час заканчаецца распрацоўка канцэпцыі рэалізацыі гэтага праекта, – паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

Як апавялі некалькі інфармаваных крыніцаў, пакуль у якасці асноўнай пляцоўкі пад фінансавы цэнтр разглядаецца паўночны бераг Свіслачы ў раёне вадасховішча Дразды. Прыкладныя межы надзелу выглядаюць так:

Мяркуецца, што ў фінансавым цэнтры будуць не толькі справавая, забаўляльная і турыстычная зоны, але і міжнародны выставачны комплекс. «Гэта будзе найбуйнейшы інвестпраект. Плошча – да тысячы гектараў», – кажа адзін з суразмоўцаў партала.

Цяпер арабскія інвестары рыхтуюць канцэпцыю комплексу, якая ў выніку ляжа на стол Лукашэнкі. Апошняе слова будзе за ім, таму што для рэалізацыі такога праекта трэба прымаць указы кіраўніка.

Па-першае, трэба будзе ўносіць змены ў Генплан Менска, каб вывесці з звароту ворныя землі, на якіх хочуць будаваць фінцэнтр. Па-другое, для падобных праектаў звычайна вызначаецца іншы падатковы рэжым.

Адзначым, што шэйх Мухамед кантраляваў стварэнне вялікай колькасці транснацыянальных бізнэс-праектаў, уключаючы будаўніцтва самага высокага будынка ў свеце – Бурдж-Халіфа. Мухамеду належаць два шматпрофільныя кангламераты – Dubai World і Dubai Holding, якія займаюцца будаўніцтвам, фінансамі, турызмам, тэлекомам, перавозкамі, лагістыкай.

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках