28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты апавялі, які метал будзе даражэць хутчэй за золата

6
Эксперты апавялі, які метал будзе даражэць хутчэй за золата

Ці варта яго набываць?

Кошт паладыю на сусветным рынку летась ужо перавысіў кошт золата, а сёлета – падрос яшчэ на 40%, і гэта далёка не мяжа, упэўненыя апытаныя РІА Навіны эксперты. Паладый цяпер гандлюецца за 1,8 тысячы даляраў за унцыю супраць 1,5 тысячы даляраў за унцыю золата, а да канца года, паводле прагнозу аналітыкаў, кошт металу можа пераступіць і праз 2 тысячы даляраў.

"Ралі паладыю ў асноўным выкліканае фундаментальнымі чыннікамі: прапанова не здольная дастаткова хутка адрэагаваць на рост попыту ў аўтамабільнай прамысловасці Еўропы і Кітая", – заявіў РІА Навіны кіраўнік аддзела стратэгій на таварна-сыравінным рынку Saxo Bank Оле Хансэн.

Паладый выкарыстоўваецца ў вырабе выхлапных каталізатараў для бензінавых рухавікоў, а паколькі найбуйнейшыя краіны робяць больш жорсткімі патрабаванні да экалагічнасці транспарту, попыт на метал прадоўжыць рост, упэўнены эксперт.

"Не можа быць максімальнага кошту для паладыю як такога да таго часу, пакуль мы не дасягнем узроўню, на якім больш мэтазгодна выкарыстаць іншы метал, як плаціна, або пакуль запаволенне сусветнай эканомікі не прывядзе да зніжэння попыту на новыя аўтамабілі", – сказаў Хансен.

"Нягледзячы на шырокую і доўгую палеміку на тэму хуткай замены дарагога паладыю больш таннай плацінай, гэтага пакуль не адбываецца. Гэта складаны і няхуткі тэхналагічны працэс, да таго ж – вельмі затратны", – заўважыў галоўны аналітык Промсвязьбанка Раман Антонаў. "Пераход на іншыя віды транспарту, напрыклад на электрамабілі, дзе паладый не выкарыстоўваецца, будзе доўгім, таму пагрозы коштам з боку гэтага сегмента таксама пакуль няма", – дадаў ён.

Наўрад ці сітуацыю зменіць і аднаўленне цікавасці да дызельных аўтамабіляў, у якіх выкарыстоўваецца плаціна, заявіла аналітык таварных рынкаў "Адкрыццё Брокер" Аксана Лукічава. Дэфіцыту паладыю з яе словаў, будзе спрыяць шэраг чыннікаў: гэта зніжэнне вытворчасці плаціноідаў у РФ, прадаўжэнне праблемаў у вытворцаў у ПАР, невядомая сітуацыя з паладыевым фондам "Нарнікеля", які ствараўся для пакрыцця дэфіцыту металу на рынку. Нават запуск новых капальняў у ЗША ў 2019 годзе не зменіць сітуацыю – рост вытворчасці нівелюецца яе зніжэннем у кампаній Vale і Glencore ў Канадзе, падвынікавала Лукічава.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках