24 красавiка 2024, Серада, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зноў рэкорды: Максімумы тэмператураў абнавіліся на дзесяці беларускіх метэастанцыях

Зноў рэкорды: Максімумы тэмператураў абнавіліся на дзесяці беларускіх метэастанцыях

Цяплей за ўсё было ў Брагіне.

Другі дзень запар у Беларусі абнаўляюцца рэкорды цяпла. 5 лістапада пабітыя максімумы на 10 метэастанцыях ва ўсходняй палове краіны, на тэрыторыі Віцебскай, Менскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей, у тым ліку на самым паўночным (Езярышча) і самай паўднёвай (Брагін) станцыях, сведчыць праведзены БелаПАН параўнальны аналіз аператыўнай карты тэмператураў і архіва Белгідрамета на рэсурсе надвор’я meteoinfo.by.

Устаноўленыя рэкорды ў чатырох гарадах Гомельскай вобласці. У Васілевічах абноўлены экстрэмум дня 89-гадовай даўніны (было 14,8 градуса вышэй за нуль, цяпер 15,2). У Гомелі паветра прагрэлася да 15,3 градуса (15 у 2013 годзе), у Жлобіне – да 14,6 (14,3 у 1996-м), Акцябры – да 14,5 (13,8 ў 2014-м).

Новыя максімумы зарэгістраваныя ў трох населеных пунктах Віцебскай вобласці: Сянно – 12,7 (11,5 у 2000 годзе), Оршы – 12,4 (10,9 у 2013-м) і Езярышчы – 12 (11,4 у 1996-м ).

Перапісаныя рэкорды ў двух гарадах Магілёўскай вобласці: Касцюковічах – 13,8 (12,7 у 2012 годзе) і Мсціславе – 12,8 (11,7 у 2013-м). Не выстаяў максімум у Беразіно на ўсходзе Менскай вобласці – 12,5 (12,3 у 2014-м).

Цяплей за ўсё было ў Брагіне – 15,9 градуса цяпла, аднак там да паўтарэння рэкорда дня не хапіла 0,6 градуса. Абсалютны максімум для ўсёй тэрыторыі краіны роўны 19 градусам (адзначаны 5 лістапада 2014 года на метэастанцыі "Палеская" ў Берасцейскай вобласці).

У шэрагу раёнаў Менскай і Віцебскай абласцей за суткі (з 21 гадзіны 4 лістапада да 21 гадзіны 5 лістапада) выпала ад 30% да 60% месячнай нормы ападкаў. У Лынтупах зарэгістравана 16 мм ападкаў, або 16 л вады на квадратны метр тэрыторыі (30% лістападаўскай нормы), у Менску – 19 мм (40%), у Верхнядзвінску – 28 мм (60%).

Напярэдадні ў Беларусі быў пабіты рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў. У Жыткавічах паветра прагрэлася да 18,5 градуса цяпла. Ранейшы максімум складаў 17,8 градуса (4 лістапада 1968 года ў Берасці). Абнавіліся экстрэмумы дня на 36 метэастанцыях ва ўсіх абласцях. Самым старым быў рэкорд, зафіксаваны ў 1899 годзе ў Мар'інай Горцы, – 14,6 градуса (цяпер – 16,7).

У кастрычніку рэкорды цяпла абнаўляліся з 13-га да 16-га, а таксама з 19-га да 27-га. А ў ноч на 31 кастрычніка ўпершыню ў цяперашнім асенне-зімовым сезоне тэмпература апусцілася да 10 градусаў марозу. У Бабруйску і Васілевічах былі адзначаныя новыя рэкорды холаду – мінус 10,3 і мінус 10 адпаведна.

У верасні тэмпературныя рэкорды адзначаліся 2-га, 3-га, а таксама з 9-га да 12-га дня, антырэкорды – 20-га, 21-га, 23-га і 24-га.

6 лістапада тэмпература яшчэ крыху панізіцца, але застанецца вышэйшай за сярэднія шматгадовыя значэнні для гэтага часу. У асобных раёнах сіноптыкі прагназуюць моцныя дажджы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках