15 лiстапада 2019, Пятніца, 22:21
Добрая навіна
Рубрыкі

Афіцыйна: Беларусь страціць $ 1,5 мільярда ЗВР, а Нацбанк зменшыць падтрымку курсу рубля

8
Афіцыйна: Беларусь страціць $ 1,5 мільярда ЗВР, а Нацбанк зменшыць падтрымку курсу рубля

Чакаць чарговай дэвальвацыі?

Аб'ём золатавалютных рэзерваў Беларусі да канца 2020 года можа знізіцца на $ 1,5 млрд або на 17%. Гэты мэтавы параметр ($ 7,3 млрд) закладзены ў Асноўных паказніках грашова-крэдытнай палітыкі (АНГКП) Беларусі на 2020 год, якая была зацверджаная ўказам Лукашенка №402 ад 31 кастрычнiка 2019, піша myfin.by.

Зніжэнне ЗВР звязанае з надыходам выплатаў у вонкавай пазыцы ў 2020 годзе. У дакуменце гаворыцца пра забеспячэнне Нацыянальным банкам і ўрадам фінансавай стабільнасці за кошт змянення структуры рэзерваў. Нагадаем, цяпер аб'ём ЗВР Беларусі перавышае $ 8,8 млрд (звесткі на 01.10.19).

Акрамя таго, Нацбанк плануе знізіць аб'ём валютных інтэрвенцый, якімі ён падтрымлівае стабільнасць курсу беларускага рубля. «Нацыянальны банк прадоўжыць праводзіць курсавую палітыку ў рэжыме курсу, што плавае. Для зніжэння ступені ўдзелу Нацыянальнага банка ў гандлі на ўнутраным валютным рынку плануецца пашырэнне межаў аперацыйнага інтэрвалу і нейтральнага дыяпазону, а таксама скарачэнне штодзённага ліміту інтэрвенцый Нацыянальнага банка» – адзначаецца ў АНГКП.