29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-100 самых багатых людзей Украіны: Што адбываецца з актывамі Ахметава

1
Топ-100 самых багатых людзей Украіны: Што адбываецца з актывамі Ахметава

Алігарх усё яшчэ неверагодна багаты, але ўжо не так выяўна.

Рынат Ахметаў – нязменны лідар рэйтынгу топ-100 самых багатых украінцаў, які складае НВ разам з Dragon Capital. Ягоная маёмасць $ 9,63 млрд (мінус $ 2,6 млрд у параўнанні з 2018 годам).

Рынат Ахметаў усё яшчэ неверагодна багаты, але ўжо не так выяўна: у параўнанні з мінулым годам ягоная маёмасць скарацілася прыкладна на пятую частку, а ў параўнанні з дакрызісным 2013-м – і зусім зменшылася напалову.

Прычыну цяперашняга прасядання маёмасці самага багатага ўкраінца варта шукаць на рынках металапрадукцыі: у Еўропе таннее сталь і там нават спыняюць метзавод, а садружнасць краінаў Персідскага заліва (Бахрэйн, Катар, Кувейт, ААЭ, Аман, Саудаўская Аравія) пачынае ахоўны разгляд імпарту сталі.

Усё гэта адбілася на фінансавых паказніках Метінвеста – металургічнай кампаніі Ахметава. Паводле справаздачы кампаніі, за першае паўгоддзе яе EBITDA ўпала на 33%, а чысты прыбытак – на 39%. У першай палове года міжнародныя продажы знізіліся на 7% у параўнанні з аналагічным перыядам 2018-га.

Затое прыбыло ў Ахметава ў частцы коксахімічных актываў. За апошнія пару гадоў афіляваныя з Метінвестам або ягонымі ўласнікамі структуры, паводле звестак СМІ, набылі ў расейскага холдынга Evraz два прадпрыемствы ў Каменскім – Южкокс і Дняпроўскі коксахімічны завод. Зрэшты, у афіцыйнай справаздачнасці холдынгу пазначаныя толькі дзелі ў абодвух прадпрыемствах: у першым выпадку – 23,71%, у другім – 49,37%.

У энэргетычным падраздзяленні Ахметава – ДТЭК – невясёлая сітуацыя: чысты прыбытак кампаніі за паўгоддзе ўпаў на 38,2%, да 3,3 млрд грн, што там звязваюць з умацаваннем нацвалюты. Зрэшты, зніжэнне вытворчых паказнікаў таксама ёсць: здабыча энэргетычнага вугалю ў першым паўгоддзі скарацілася на 0,9%, а электраэнэргіі ў энэргасістэму Украіны кампанія паставіла на 0,6% менш, чым за аналагічны перыяд 2018-га.

Ёсць страты ў Ахметава і ў палітычным уплыве. Апазіцыйны блок, з якім звязваюць мільярдэра, з цяжкасцю набраў 3% галасоў і не прайшоў у парламент. Блізкімі да былога данецкага мільярдэра можна меркаваць не больш за сем мажарытарнікаў.

Тым не менш Ахметаў здолеў знайсці кропкі судакранання з новай уладай: у канцы кастрычніка ягоныя структуры правялі супольна з Кабінетам і прэзідэнтам два маштабныя форумы ў Марыупалі – інвестыцыйны і гуманітарны. А яшчэ мільярдэр набыў 200 аўтамабіляў-хуткіх для дзяржлякарняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках