28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы прадаўжаюць здаваць валюты больш, чым набываць

4
Беларусы прадаўжаюць здаваць валюты больш, чым набываць
ФОТА: AP / СЯРГЕЙ ГРЫЦ

Насельніцтва ўжо сёмы месяц запар выступае чыстым прадаўцом даляраў і еўраў.

Паводле звестак Нацбанка, у кастрычніку 2019 года фізічныя асобы набылі гатовай і безнаяўнай валюты на 819,5 млн даляраў, а прадалі на 869,4 млн. Адмоўнае сальда склала 49,9 млн, піша «Беларусь і свет».

Такім чынам, насельніцтва ўжо сёмы месяц запар выступае чыстым прадаўцом даляраў і еўраў. Апошні раз яно было чыстым пакупніком у сакавіку, прычым плюс быў малы – 20,4 млн.

Усяго ж за студзень – кастрычнік 2019 года фізічныя асобы набылі валюты на 7 449,2 млн даляраў, а прадалі на 8 087,5 млн. Мінусавая розніца склала 638,3 млн.

Прадпрыемствы-рэзідэнты ў кастрычніку набылі валюты на 1 903,7 млн даляраў, прадалі на 2 103,2 млн, сальда – мінус 199,5 млн. З пачатку года – 17 555,0 млн, 18 274,2 млн і мінус 719, 2 млн адпаведна.

Прадпрыемствы-нерэзідэнты за справаздачны месяц набылі валюты на 68,4 млн даляраў, прадалі на 110,0 млн, розніца – мінус 41,6 млн. З пачатку года – 264,4 млн даляраў, 757,5 млн і мінус 493,1 млн адпаведна.

Такім чынам, у кастрычніку і фізічныя асобы, і рэзідэнты, і нерэзідэнты выступілі чыстымі прадаўцамі валюты. Агульнае сальда стала роўным мінус 291,0 млн.

З пачатку ж года ўсе катэгорыі ўдзельнікаў рынку таксама сталі чыстымі прадаўцамі. Выніковая розніца паміж набыццём і продажам – мінус 1 850,6 млн.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках