25 красавiка 2024, Чацвер, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі жаўнер патлумачыў расстрэл васьмярых таварышаў са службы

Расейскі жаўнер патлумачыў расстрэл васьмярых таварышаў са службы
РАМІЛЬ ШАМСУТДЗІНАЎ

Новыя падрабязнасці надзвычайнага здарэння ў Забайкаллі.

Забойства васьмярых вайскоўцаў Раміль Шамсутдзінаў патлумачыў тым, што з яго ўвесь час здзекаваліся і збіраліся згвалтаваць.

У сваіх сведчаннях следчым абвінавачаны ў забойстве двух афіцэраў і шасцярых таварышаў са службы радавы Раміль Шамсутдзінаў заявіў, што ўзяцца за зброю яго вымусіла пагроза згвалтавання. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай Telegram-канал Baza.

«У той дзень яны паабяцалі мяне апусціць. Так і сказалі, папярэдзілі, што згвалцяць. Лейтэнант у той дзень мне сказаў, што ўсё, разумееш, пасля варты - усё будзе. Усіх маладых іншых да мяне ўжо апускалі, я ведаю. А ў гэты вечар, значыць, мая чарга, мне дзявацца няма куды было, што мне рабіць?», - цытата са сведчанняў Шамсутдзінава.

У сваіх сведчаннях абвінавачаны таксама адзначыў, што скардзіцца яму было няма каму («каму мне паведамляць, калі самі афіцэры мяне і білі?»), а ўцячы няма куды («усё замкнута»). «Адзінае, мне шкада, што я выпадкова зачапіў дваіх хлопцаў, якія былі зусім ні пры чым», - дадаў Шамсутдзінаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках