25 красавiка 2024, Чацвер, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спартовы журналіст: У менскім «Дынама» весялосць

7
Спартовы журналіст: У менскім «Дынама» весялосць

Каб змяніць твар сталічнай хакейнай каманды, трэба змяніць філасофію клуба.

Спецыяльны карэспандэнт "Спорт-Экспресса" Аляксей Шаўчэнка ў традыцыйным аглядзе дня звыкла ўзгадаў менскае "Дынама".

- У менскім "Дынама" весялосць. Кіраўніцтва клуба не даравала 11 паразаў запар і адмовілася ад паслуг адразу двух легіянераў. У спіс адмоваў унесены Шэйн Прынс, а з Дру Шорам проста скасавалі кантракт. Рэакцыя, быццам бы, нармальная, але толькі Дру - найлепшы бамбардзір каманды. Вядома, у апошніх 11 матчах у яго 1+4, а гэта мала, але ніхто не набірае балаў больш, чым амерыканец. Кажуць, што на ягоныя грошы прывязуць больш якаснага хакеіста, нібы ён адразу ж зменіць твар каманды. Для гэтага трэба не толькі чалавек 8-10 запрасіць, прычым, сур'ёзнага ўзроўню, але і змяніць філасофію клуба, які сам не можа растлумачыць, для чаго існуе.

Прынс - на трэцім месцы ў спісе бамбардзіраў клуба. Ён забіў нават больш, чым Шор, але і гэта яго не выратавала. Я нават не ведаю, як ставіцца да гэтай пастановы. Быццам бы ўсё правільна. Легіянеры павінны даваць вынік, а замест гэтага рэкордная серыя паразаў. Але каманда яшчэ мацней аслабла і пакуль няма пачаткоўцаў, мы бачым клуб ВХЛ. Яшчэ чатыры хакеісты адпраўленыя ў фарм-клубы, мабыць, надоўга, раз іх адзначалі персанальна. Але справа ў тым, што каго з мясцовых не адпраў на чэмпіянат Беларусі, пытанняў не ўзнікне. Мабыць, акрамя Касціцына, але яму проста будзе сумна ва ўнутраным чэмпіянаце краіне. Андрэя зрабілі капітанам каманды, але гэта таксама хутчэй эмацыйная, чым рацыянальная пастанова. Капітанам можна зрабіць каго заўгодна - нічога не зменіцца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках