22 лiстапада 2019, Пятніца, 9:07
Праўда пра «выбары»
Рубрыкі

У Слоніме ўрачыста адкрылі помнік Міхалу Казіміру Агінскаму

4
У Слоніме ўрачыста адкрылі помнік Міхалу Казіміру Агінскаму
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

Дзяржаўны дзеяч вельмі шмат зрабіў для Слоніма.

6 лістапада ў Слоніме ўрачыста адкрылі помнік дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ і Рэчы Паспалітай Міхалу Казіміру Агінскаму. На свае сродкі яго вырабіла мясцовая прыватная фірма «Гранві» Уладзіміра Вількіцкага, а ініцыятарам было грамадскае аб'яднанне «СлонімКаналАгінскага». Ва ўрачыстасці ўзяло ўдзел кіраўніцтва горада, паведамляе «Еўрарадыё».

Надпіс на помніку выкананы па-беларуску: «Міхал Казімір Агінскі (1728 - 1800), стараста слонімскі, кампазітар, паэт, мецэнат». Агінскі шмат зрабіў для Слоніма, але галоўная яго заслуга - адкрыццё знакамітага опернага тэатра. Яго будынак не захаваўся, але ў горадзе на тым месцы ёсць Оперная вуліца.

У гэтым годзе ў Менску ўжо адкрылі помнік дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ Льву Сапегу.