25 красавiка 2024, Чацвер, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-пілота борта №1 прысудзілі да дзевяці гадоў калоніі

21
Экс-пілота борта №1 прысудзілі да дзевяці гадоў калоніі
Уладзімір Косцін.
ФОТА: DOSAAF.GOV.BY

Працэс быў закрытым.

Суд Цэнтральнага раёна Менска прысудзіў былога дырэктара Дэпартамента авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Уладзіміра Косціна да 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Працэс быў закрытым.

У судзе сёння нешматлюдна. Некалькі чалавек прыйшлі падтрымаць Уладзіміра Косціна. Ён сядзіць у клетцы, ад камер журналістаў не адварочваецца. Экс-дырэктар дэпартамента моцна схуднеў і асунуўся, піша tut.by.

Людзі, якія прыйшлі яго падтрымаць, ад каментароў і якіх-небудзь гутарак адмаўляюцца. Адна з жанчын хрысціць клетку, у якой сядзяць двое абвінавачаных. Другі - Віктар Воўчанка, інжынер-інспектар авіяцыйнай бяспекі і бяспекі палётаў ТАА «Авіастар». Паводле версіі следства, менавіта ён даў хабар Косціну. Ён адварочваецца ад журналістаў і нават падчас абвяшчэння рэзалютыўнай часткі прысуду стаіць у клетцы бокам.

УЛАДЗІМІР КОСЦІН У СІНЯЙ КОФЦЕ.
ФОТА: НАТАЛЛЯ БЕНІЦЭВІЧ, TUT.BY

Яшчэ адзін абвінавачаны - Андрэй Несцярук, камандзір паветранага судна РУП «Мінскэнэрга», філіял «Барысаўскія электрычныя сеткі». Ён знаходзіцца ў зале на першай лаве. Яго абвінавачваюць у дапамозе ў падробцы, вырабе, выкарыстанні або збыце падробленых дакументаў паводле ч.6 арт. 16 і ч. 1 арт. 380 КК.

Суд Цэнтральнага раёна Менска прызнаў Уладзіміра Косціна вінаватым паводле ч. 3 арт. 430 КК (Атрыманне хабару) і ч.3 арт 426 КК (Перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў) і прысудзіў яго да 9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яму таксама забаронена на працягу 5 гадоў займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў.

У даход дзяржавы пастанавілі спагнаць вартасны эквівалент неабгрунтавана набытай выгадзе - у суме крыху больш за 211 тысяч рублёў.

Віктара Воўчанку прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 431 КК (Дача хабару) і прысудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яму таксама нельга на працягу 5 гадоў займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў.

Андрэя Несцярука прызналі вінаватым паводле ч. 6 арт. 16 КК і ч. 1 і ч. 2 арт. 380 КК і далі штраф 200 базавых велічынь - гэта 5100 рублёў. Меру стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах яму пакінулі без змен да ўваходжання прысуду суда ў законнае дзеянне.

Суддзя Юлія Густыр доўга пералічвае рэчавыя доказы паводле справы. Побач з ёй стаяць дзве жанчыны - народныя засядацелі.

Сярод дакументаў, назвы якіх агучвае суддзя, шмат лётных сведчанняў на розных людзей, талоны парушэнняў да іх, ёсць пасведчанні аб перападрыхтоўцы лётнага складу, павышэнні кваліфікацыі, сведчанні пілота аб унясенні кваліфікацыйных адзнак. Таксама там ёсць апавяшчэнні Дэпартамента авіяцыі і Міністэрства транспарту і камунікацый у адрас авіяцыйных уладаў Расеі, Ірака і Азербайджана. Пералік займае больш за дзесяць хвілін.

Прысуд суда не ўвайшоў у законнае дзеянне і можа быць абскарджаны і апратэставаны на працягу 10 дзён.

Нагадаем, Уладзіміра Косціна затрымалі разам з хабарадавальнікам 20 сакавіка 2018 года. Абодва фігуранты былі змешчаны ў СІЗА КДБ. Інфармацыя тады была кароткай: дырэктара Дэпартамента авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Уладзіміра Косціна затрымалі на месцы злачынства пры атрыманні хабару 3500 даляраў. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 430 (Атрыманне хабару паўторна, альбо шляхам вымагання, альбо ў буйнай суме). Як пазней распавялі - гэта не першая хабар.

- Косцін сістэматычна атрымліваў хабар за развязанне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, - паведаміла крыніца.

Больш ніякіх падрабязнасцяў расследавання крымінальнай справы не паведамлялася.

Уладзімір Косцін - пілот 1 класа, агульны налёт - больш за 10 тысяч гадзін. Раней СМІ паведамлялі, што большая частка лётнай кар'еры Косціна прыйшлася на пералёты ВІП-пасажыраў. Ён таксама быў пілотам борта №1.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках