26 красавiка 2024, Пятніца, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску 9-бальныя заторы

1
У Менску 9-бальныя заторы

Вячэрні час розруху ў сераду напярэдадні вялікіх выходных выдаўся загружаным.

У сталіцы, паводле звестак сэрвісу «Яндекс.Карты», адзначаюцца 9-бальныя заторы, галоўным чынам рух абцяжарана ў цэнтральнай частцы горада, паведамляе onliner.by.

Горш за ўсё справы ідуць на праспекце Пераможцаў, на ўчастку ад вуліцы Мельнікайтэ да вуліцы Леніна, стаіць і вуліца Леніна ад самага праспекта Пераможцаў да праспекта Незалежнасці і ў адваротным кірунку: ад станцыі метро «Першамайская» да праспекта Незалежнасці. На праспекце Незалежнасці затор у раёне плошчы Якуба Коласа, ускладнены рух таксама ў раёне плошчы Перамогі і Кастрычніцкай плошчы.

Цяжка праехаць па Кальварыйскай, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, мучыцца Няміга, стаяць Клары Цэткін, Свярдлова і Бабруйская.

На другім коле абцяжараны рух па вуліцы Арлоўскай ад плошчы Бангалор да Даўгінаўскага тракту.

На МКАД праз ДТЗ утварыўся затор на знешнім коле ад Даўгінаўскага тракту да вуліцы Ціміразева, ёсць цяжкасці таксама на ўчастку ўнутранага кола ад Партызанскага праспекта да вуліцы Свіслацкай і ад вуліцы Убарэвіча да Ігуменскага тракту.

Знутры ўсе гэтыя заторы перажываць вельмі няўтульна, тым, у каго яшчэ ёсць такая магчымасць, раім пачакаць з выездам, перачакаць час розруху. Лепш глядзець на затор з боку, тым больш што на здымках нашага фатографа Аляксандра Ружачкі ён выглядае вельмі эфектна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках