18 красавiка 2024, Чацвер, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэпер Сярога: Змена ўлады ў любым выпадку патрэбная

Рэпер Сярога: Змена ўлады ў любым выпадку патрэбная

Беларускі рэпер заявіў пра жаданне атрымаць грамадзянства Украіны.

Беларускі рэпер Сярога прыйшоў на інтэрв'ю да аўтара YouTube-канала «Зе Интервьюер». У гутарцы з шоўмэнам Анатолем Анатолічам музыка заявіў, што найбліжэйшым часам адмовіцца ад беларускага грамадзянства і стане ўкраінцам.

Гутарка зайшла пра прэзідэнцкія выбары ва Украіне. Kyky.org прыводзіць кароткую вытрымку дыялогу рэпера і вядоўцы канала:

«[Ты не грамадзянін Украіны?] Я яшчэ не грамадзянін Украіны. Але праз пару месяцаў, спадзяюся, атрымаю грамадзянства».

«[Табе падабаецца, што адбываецца [ва Украіне]?] Так, мне падабаецца, што адбываецца. Таму што змена ўлады ў любым выпадку патрэбна: свежае дыханне, хваля перамен, якія ўсяляюць надзею».

«[Як часта ты бываеш у Беларусі?] Я ў Беларусі бываю не вельмі часта, праездам, гэта значыць практычна ніколі. Мой пашпарт, што вельмі нязручна, хутка заканчваецца. Беларускі пашпарт - ён прыгожы, але вельмі тонкі. І вось толькі табе выдалі новы, праз тыдзень памежнікі кажуць: «Слухай, няма дзе штамп ставіць».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках