25 красавiка 2024, Чацвер, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Расея завалодала супрацьракетай ізраільскай «Прашча Давіда»

16
СМІ: Расея завалодала супрацьракетай ізраільскай «Прашча Давіда»

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма.

Удасканаленая ракета-перахопнік, выпушчаная з ізраільскай сістэмы супрацьракетнай абароны (СРА) David's Sling («Прашча Давіда») па сірыйскай ракеце, была атрыманая Расеяй у Сірыі. Пра гэта паведамляе кітайскі партал Sina са спасылкай на крыніцы ў ізраільскім войску, паведамляе lenta.ru.

Паводле інфармацыі выдання, дзве супрацьракеты былі выпушчаныя па двух сірыйскіх балістычных ракетах «Точка» Ваенна-паветранымі сіламі Ізраіля 23 ліпеня 2018 года. Праз тэхнічны збой апарат не трапіў у цэль і апынуўся на тэрыторыі Сірыі. Сірыйскія вайскоўцы, якія прыбылі на месца меркаванага прызямлення супрацьракеты, выявілі яе непашкоджанай. Яны, як сцвярджаецца, даставілі перахопнік на сірыйска-расейскую базу, а затым перадалі Маскве для далейшых даследаванняў.

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма. Аднак на артыкул кітайскага выдання звярнулі ўвагу ў Ізраілі: мясцовая англамоўная газета The Jerusalem Post апублікавала навіну пра захоплены Масквой перахопнік са спасылкай на расейскія СМІ. Якіх-небудзь дадатковых каментароў у яе матэрыяле не прыводзіцца.

У канцы ліпеня мінулага года стала вядома, што Войска абароны Ізраіля ўпершыню і няўдала ўжыла ў баявых умовах сістэму «Прашча Давіда». Праз 25 секунд пасля пуску стала ясна, што адна з ракет упадзе ў Сірыі за адзін кіламетр ад мяжы Ізраіля, пасля чаго перахопнік быў падарваны ў паветры. Другі перахопнік працягнуў палёт у бок сваёй цэлі, аднак з тэхнічных прычын не патрапіў у цэль.

Ізраіль пачаў тэставаць элементы «Прашчы Давіда» ў 2016 годзе. Выпрабаванні мадэрнізаванага варыянту сістэмы завяршыліся ў 2017 годзе. Шматузроўневая сістэма СРА прызначаная для перахопу ракет праціўніка на далёкасці 70-300 кіламетраў. Асноўныя распрацоўшчыкі David's Sling - ізраільская Rafael і амерыканская Raytheon.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках