20 красавiка 2024, Субота, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канадскі брамнік Дэні Тэйлар вярнуўся ў менскае «Дынама»

6
Канадскі брамнік Дэні Тэйлар вярнуўся ў менскае «Дынама»
ДЭНІ ТЭЙЛАР

З гульцом падпісаны пробны кантракт.

Канадскі галкіпер Дэні Тэйлар прыехаў на прагляд у менскае «Дынама». З гульцом падпісаны пробны кантракт, на якім ён можа правесці тры матчы, пасля чаго кіраўніцтва клуба і трэнерскі штаб прымуць пастанову адносна яго далейшага знаходжання ў камандзе.

Падпісанне кантракту з Тэйларам не азначае, што шэрагі «Дынама» пакідае Юнас Энрот альбо нехта іншы з брамнікаў. Як раней неаднаразова заяўлялі ў інтэрв'ю і публічных выступах генеральны дырэктар клуба і сябры трэнерскага штаба, месца ў складзе каманды не гарантавана нікому. Яго можна здабыць толькі ў жорсткай канкурэнцыі. Клуб вітае Дэні ў Менску і выказвае надзею, што дзякуючы яго намаганням «Дынама» стане лепшым! - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы «зуброў».

Сезон 2014/15, калі галкіпер быў у Менску, адзін з найбольш паспяховых у гісторыі «Дынама». Каманда набрала 100 балаў у рэгулярным першынстве і прабілася ў плэй-оф з пятага месца. У той год Тэйлар згуляў 19 паядынкаў, адбіўшы 90.4% кідкоў пры каэфіцыенце надзейнасці 2.77.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках