29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Менчукі зноў наладзілі чэргі пад «H&M»

19
Фотафакт: Менчукі зноў наладзілі чэргі пад «H&M»

На гэты раз – па «люкс».

Папулярная марка адзення «H&M» запусціла супольную калекцыю з люксавым брэндам «Giambattista Valli»: продаж калекцыі пачаўся ва ўсім свеце 7 лістапада. У менскім гандлёвым цэнтры «Галерэя» ўтварыліся вялікія чэргі – пакупнікам даюць усяго 10 хвілінаў на пакупкі, паведамляе «Белсат».

Абмежаванне ў часе дзейнічае толькі для новай калекцыі.

Супрацоўнікі крамы самі будуць выдаваць каляровыя бранзалеты – 14 колераў бранзалетаў, адзін колер для кожнай групы з 15 чалавек. Дзякуючы колерам можна будзе зразумець, калі надыдзе час шопінгу. У кожнай групы будзе 10 хвілінаў на набыткі.

Хоць крама адчыняецца толькі а 9-й, чаргу па «люксавы» мас-маркет людзі займалі ўжо з 7-й раніцы.

Ахоўнікі і адміністрацыя «Галерэі» перашкаджалі рабіць здымкі карэспандэнтам belsat.eu. «Мы працуем толькі з дзяржаўнымі СМІ», – заявілі яны. Дарэчы, такое абмежаванне забароненае заканадаўствам – арт. 198 КК Беларусі прадугледжвае адказнасць за перашкоду прафесійнай дзейнасці журналіста.

У мінулы раз чэргі з сотняў чалавек стаялі тут у час адкрыцця ў канцы верасня. У Менску гэта першая і пакуль адзіная крама «H&M».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках