20 красавiка 2024, Субота, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старэйшы Касціцын пра капітанства: Буду старацца паляпшаць лідарскія якасці

Старэйшы Касціцын пра капітанства: Буду старацца паляпшаць лідарскія якасці
АНДРЭЙ КАСЦІЦЫН
ФОТА: SPORTNAVINY.COM

Беларускі хакеіст заявіў, што рады быць у зборнай.

Нападнік Андрэй Касціцын пракаментаваў прызначэнне на ролю капітана хакейнай зборнай Беларусі і менскага «Дынама», піша «Трыбуна».

– Пра тое, што стану капітанам у зборнай, ведаў яшчэ раніцай у аўторак – Міхаіл Міхайлавіч [Захараў] сказаў. А крыху пазней з'явілася і навіна пра «Дынама». Гэта вялікі гонар, вялікая адказнасць за каманду. Трэба ўсіх накіроўваць у бок добрага выніку. Буду імкнуцца паляпшаць свае лідарскія якасці, каб каманда ішла толькі наперад.

– Наколькі важны гэты турнір у плане абстрагавання ад клубных справаў?

– Гэта, вядома, рознае. У зборную прыехалі хлопцы з многіх клубаў, іншая абстаноўка. Хлопцаў не кожны дзень бачыш, як у «Дынама». Гэта значыць, можна сказаць, што такая-сякая разгрузка адбываецца. Заадно можна пагутарыць з хлопцамі, якіх даўно не бачыў, і паглядзець, як мы ўсе разам будзем выглядаць на лёдзе.

– Каго рады быў сустрэць больш за ўсё?

– Ды ўсіх! Хоць з некім пасля «Дынама» і не расставаліся надоўга. На самай справе, проста рады быць у зборнай. Думаю, у нас добрая каманда. Заўтра пабачым, як будзем біцца за перамогу, – сказаў Касціцын.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках