23 красавiка 2024, aўторак, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі расце колькасць тых, хто з'язджае жыць на пенсіі ў ЗША, Ізраіль і ЕЗ

4
У Беларусі расце колькасць тых, хто з'язджае жыць на пенсіі ў ЗША, Ізраіль і ЕЗ

У той самы час яны атрымліваюць пенсіі ў Беларусі.

У Беларусі расце колькасць тых, хто атрымлівае пенсіі на радзіме, але жыве за мяжой. На 1 кастрычніка налічвалася 7788 такіх пенсіянераў. Гэта вынікае з звестак ФСАН. Год таму – 6937 чалавек. Сярод краінаў, у якія пералічваюць пенсіі беларусам, – Ізраіль, ЗША, Расея, В'етнам, Украіна, а таксама некаторыя еўрапейскія – Нямеччына, Латвія, Літва, Польшча. Выплаты за мяжу на пачатак лістапада мінулага года пералічвалі 7069 пенсіянерам (раней – 6937), вынікае з звестак ФСАН, піша tut.by.

Пры гэтым на пачатак кастрычніка гэтага года пенсіі ў Беларусі атрымлівалі 27 787 замежнікаў – з Азербайджана, Латвіі, Расеі, Украіны, Літвы і Польшчы. Год таму – 26 367 чалавек. Гэтыя замежнікі жывуць у нашай краіне.

Пенсіі беларусам, якія жывуць за межамі нашай краіны, налічваюцца паводле пагадненняў з іншымі дзяржавамі. Да прыкладу, Беларусь заключыла двухбаковыя пагадненні з Украінай, Малдовай і Таджыкістанам, паводле якіх пенсійнае забеспячэнне грамадзянаў гэтых дзяржаваў адбываецца паводле заканадаўства краіны, на тэрыторыі якой яны жывуць.

Нагадаем, з 1 кастрычніка пачала дзейнічаць дамова пра пенсійнае забеспячэнне паміж Чэхіяй і Беларуссю.

Колькі грошай улады плануюць на выплаты пенсій замежнікам, а колькі фактычна выплачваюць?

На 2019 г. у бюджэце ФСАН на выплаты пенсій і дапамог беларусам, якія выехалі за мяжу, а таксама прыбылі ў нашу краіну замежнікам паводле міжнародных дамоваў запланаваныя амаль 103 мільёны рублёў. За першае паўгоддзе выплачана 48,2 мільёна рублёў.

На 2018 год гэтая сума была запланаваная на ўзроўні 92,1 мільёна рублёў, а фактычна было выплачана 87,9 мільёна рублёў. За ўвесь 2017 год гэтая сума склала 81 мільён рублёў. Асноўная частка пенсій выплачвалася тым, хто прыбыў з Расеі.

За ўвесь 2017 год гэтая сума склала 81 мільён рублёў (пры плане 81,6 мільёна рублёў). Асноўная частка пенсій выплачвалася тым, хто прыбыў з Расеі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках