28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай і ЗША дамовіліся аб паэтапным скасаванні падаткаў

Кітай і ЗША дамовіліся аб паэтапным скасаванні падаткаў

Гэта можа пазітыўна паўплываць на сусветную эканоміку.

Кітай і ЗША дамовіліся аб паэтапным, прапарцыйным згортванні імпартных падаткаў у рамках падрыхтоўкі гандлёвага пагаднення, паведаміў прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР, піша Bloomberg (пераклад - finanz.ru).

«За апошнія два тыдні галоўныя перамоўнікі правялі сур'ёзныя, канструктыўныя дыскусіі і дамовіліся аб паэтапным скасаванні дадатковых падаткаў па меры прасоўвання да падпісання ўгоды», - сказаў у чацвер Гаа Фэн.

Такая дамоўленасць, калі яе пацвердзяць ЗША, можа паслужыць дарожнай мапай дээскалацыі гандлёвай вайны, якая азмрочвае перспектывы росту сусветнай эканомікі.

Скасаванне падаткаў, якія ўвёў прэзідэнт Дональд Трамп і якія цяпер распаўсюджваюцца на большасць кітайскіх тавараў, што пастаўляюцца ў ЗША, з'яўляецца галоўным патрабаваннем КНР з пачатку гандлёвых перамоваў.

Бакі прадаўжаюць абмяркоўваць месца і тэрміны падпісання гандлёвага пагаднення «першага этапу». Гаа адзначыў, што не мае інфармацыі аб тым, дзе і калі можа адбыцца сустрэча лідараў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках