29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Эміраты - упадабанае месца чыноўнікаў, каб захоўваць свае капіталы

8
Эканаміст: Эміраты - упадабанае месца чыноўнікаў, каб захоўваць свае капіталы

Як гэта адбываецца?

Лукашэнка паехаў у Эміраты - і вось з'явіліся першыя дамоўленасці: больш за тысячу гектараў плошчы, забаўляльная і турыстычная зона, і нават міжнародны выставачны комплекс. У Менску ў найбліжэйшай будучыні можа з'явіцца грандыёзны фінансавы цэнтр, паведамляе «Белсат».

Наколькі перспектыўны гэты праект, «Белсату» распавёў эканаміст Станіслаў Івашкевіч.

«Сапраўды, ААЭ, як і іншыя багатыя нафтай арабскія краіны, маюць вялікія рэзервовыя фонды, якія яны інвестуюць (у будаўніцтва), што можа прынесці больш за ўсё грошай. Але што да Беларусі, то тут у мяне асабіста ўзнікаюць сумненні. З прэс-рэлізаў аб сустрэчах Лукашэнкі ў Эміратах нідзе не ўзгадваецца канкрэтна пра падпісанне нейкай дамовы, пра тое, што дасягнутая пэўная дамоўленасць. Так, некаторыя крыніцы кажуць, што нешта такое будзе, але нагадаю, што Лукашэнка пасля кожнага свайго візіту заяўляе, што «дасягнутыя дамоўленасці на мільярд даляраў» - не важна, будзь то з вялікай краінай ці з маленькай, і пасля гэтага часам нават падпісваюцца нейкія рамачныя пагадненні аб супрацоўніцтве, якія далёка не заўсёды рэалізоўваюцца», - заявіў эканаміст.

Хто такі шэйх Мухамед бін Рашыд аль-Мактум, з якім сябруе Лукашэнка?

Гэта растлумачыў Яўген Красулін, спецыяліст па нееўрапейскіх цывілізацыях:

«Мухамед бін Рашыд аль-Мактум - чалавек, які цяпер з'яўляецца кіраўніком эмірата Дубай. І менавіта пры ім Дубай, мы бачым, ператвараецца ў адзін з вядучых гарадоў свету... Уласна кажучы, будаўніцтва - адна са сфер, дзе Мухамед бін Рашыд займаецца справамі. Плюс ён вядомы як конезаводчык, нездарма яму падарылі карціну з коньмі. Лукашэнка падарыў падчас свайго апошняга візіту. Так што гэта чалавек вядомы ў свеце, адзін з найбагацейшых людзей у Эміратах і наогул у свеце, калі паглядзець спісы Forbes».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках