18 красавiка 2024, Чацвер, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі, якія людзі вучацца хутчэй за ўсё

2
Навукоўцы распавялі, якія людзі вучацца хутчэй за ўсё

Даследнікі распавялі пра «правіла 85 адсоткаў».

Навукоўцы з Універсітэта Арызоны сцвярджаюць, што людзі, якія церпяць няўдачу ў 15% выпадках, вучацца хутчэй за ўсіх, піша «Вокруг света».

Вывучаючы нешта новае, людзі, натуральна, імкнуцца кінуць сабе выклік, аднак, як паказваюць даследаванні, задача не павінна быць занадта простай або занадта складанай. У адваротным выпадку працэс навучання можа альбо надакучыць, альбо выклікаць непераадольнае жаданне здацца.

Даследнікі праводзілі эксперыменты ў машынным навучанні, у якіх кампутары вучыліся выконваць простыя задачы: класіфікаваць шаблоны або расстаўляць лікі. Згодна з артыкулам, апублікаваным у «Nature Communications», кампутары вучыліся хутчэй за ўсё, калі атрымлівалі 85 адсоткаў правільных адказаў.

«Тэарэтычна мы паказваем, што навучанне на гэтым аптымальным узроўні складанасці можа прывесці да паляпшэння хуткасці навучання», - пішуць даследнікі.

Са слоў навукоўцаў, «правіла 85 адсоткаў» дастасавальнае да рэчаў, якія мы спазнаем здосведу. Як прыклад даследчыкі прыводзяць радыёлага, якому трэба вызначаць розніцу паміж выявамі пухлін і анамалій, якія не з’яўляюцца пухлінамі.

«З часам вы навучыцеся з большай дакладнасцю вызначаць пухліны на выявах, але вам патрэбен досвед і прыклады, каб удасканальвацца, - сказаў вядучы аўтар даследавання Роберт Уілсан. - Я магу прывесці вам простыя, складаныя і сярэднія прыклады. Калі я прывяду вельмі простыя прыклады, вы ў 100% выпадкаў маеце рацыю - вучыцца няма чаму. Калі я прывяду сапраўды складаныя прыклады, вы будзеце ў палове выпадкаў мець рацыю і ўсё адно не даведаецеся нічога новага, тады як калі я дам вам нешта сярэдняе, вы будзеце атрымліваць больш за ўсё інфармацыі з кожнага канкрэтнага прыкладу».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках