20 красавiка 2024, Субота, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Каровы падаюць, няма кармоў, а нястачу вешаюць на працаўнікоў»

19
«Каровы падаюць, няма кармоў, а нястачу вешаюць на працаўнікоў»

Дзіўныя справы адбываюцца ў гаспадарцы пад Буда-Кашалёвым.

Здымачная група «Белсата» накіравалася на Гомельшчыну, пад Буда-Кашалёва. Тут ужо год Таццяна Карпенка працуе брыгадзірам на малочна-таварнай ферме прадпрыемства «Уваравічы Эліт».

«З першага снежня да сённяшняга дня ўсе запісанае: паморак, здача на мясакамбінат... Мы больш за 100 галоў здалі, дзесьці 70-78 у нас іх загінула, - Таццяна Карпенка каментуе звесткі з журнала ўлiку жывёлы на ферме «Радзеева». - А прывезлі на гэтую ферму толькі 87 цёлак»

Працаўніца распавяла, што інфармацыя з гэтага часопіса павінна трапляць у штомесячную справаздачу дзейнасці фермы, але...

«Паводле справаздачы, статак павінен змяншацца: паморак, здача на мясакамбінат. Але ён не меншае! - тлумачыць Таццяна Карпенка. - У выніку мне выставілі прэтэнзію аб нястачы і кампенсацыі страт гаспадарцы».

Таццяне прапаноўвалі цягам дзясяці дзён выплаціць нястачу на 51 тысячу рублёў, не звяртаючы ўвагі на шматлікія службовыя запіскі, якія брыгадзір фермы рэгулярна накіроўвала кіраўніцтву.

Жывёлавод фермы «Радзеева» Галіна Шыглева распавяла нам, што сёлета ў траўні ў адным з кароўнікаў патанулі цяляты. Тады з работнікаў фермы вылічылі па 300 рублёў, але праблему не развязалі.

Неўзабаве зіма. Але ў кароўніках не рамантуюць ні дах, ні дзверы. Нават дэзінфекцыю не робяць! Адпаведна, малочныя цяляты сустрэнуць маразы не толькі галоднымі, але і ў пластыкавых боксах.

Даведаўшыся пра прыезд журналістаў, на ферму прыехаў Уладзімір Матузка, в.а. дырэктара «Уваравічы Эліт», які зусім нядаўна займае гэтую пасаду.

«Я тут не прысутнічаў у той час. Цяжка казаць адразу. Трэба разабрацца ў сітуацыі дасканала. Хто вінаваты, хто не вінаваты, хто выпусціў з віду гэтую працу!», - кажа Уладзімір Матузка.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках