20 красавiка 2024, Субота, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна будзе імпартаваць газ з Балканаў

3
Украіна будзе імпартаваць газ з Балканаў

На мяжы з Малдовай скончылася мадэрнізацыя газавымяральнай станцыі Грэбенікі.

Укртрансгаз мадэрнізаваў газавымяральную станцыі Грабенікі на мяжы з Малдовай, што дае магчымасць транспартаваць газ з Балканаў у выпадку спынення транзіту Расеяй. Пра гэта паведамляе прэс-служба «Укртрансгаза», піша korrespondent.net.

Работы выкананыя ў адпаведнасці з мемарандумам аб супрацоўніцтве з аператарамі ГТС Баўгарыі, Румыніі і Грэцыі, які прадугледжвае забеспячэнне транспарціроўкі газу праз трансбалканскія трубаправоды ў рэверсным рэжыме па тэрыторыі гэтых краін ва Украіну і Малдову.

Праектная магутнасць станцыі пасля мадыфікацыі складае 70 млн куб. м на дзень у аверсным рэжыме і 4 млн куб. м на дзень у рэверсным рэжыме з Малдовы.

Паведамляецца, што ў 2018 годзе «Укртрансгаз» паспяхова правёў ацэнку попыту на ўваходныя магутнасці ва Украіну з Румыніі і пацвердзіў эканамічную мэтазгоднасць стварэння такіх магутнасцяў на трансбалканскім маршруце.

Гатоўнасць аб'екта да працы праверылі і пацвердзілі прадстаўнікі сумежнага аператара ГТС «Малдовагаз», падпісаўшы адпаведны акт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках