15 лiстапада 2019, Пятніца, 1:51
Добрая навіна
Рубрыкі

Юлія Несцярэнка пра АБФФ: У спорце шмат выпадковых людзей

2
Юлія Несцярэнка пра АБФФ: У спорце шмат выпадковых людзей
Юлія Несцярэнка

Алімпійская чэмпіёнка заступілася за берасцейскае «Дынама».

Алімпійская чэмпіёнка ў бегу на 100 метраў Юлія Несцярэнка пракаментавала пастанову берасцейскага «Дынама» прыпыніць узаемадзеянне з СМІ, піша «Прессбол».

«Вельмі правільна! Асабліва спартоўцаў трэба засцерагчы ад гэтых канфліктаў і войнаў. Крыху больш эмоцый, негатыву, агрэсіі і тут жа будзе асечка. Не давайце ім тое, што яны хочуць! Беражыце сваю энэргію і ідзіце да сваёй мэты! Калі вы будзеце думаць, што золата ўжо ў кішэні, вы саступіце. Спорт непрадказальны, таму не трэба цяпер распыляцца. Ідзіце да сваёй мэты, нягледзячы на цяжкасці. Невялікая праверка-выпрабаванне. Прайдзіце яе годна. Мы ў вас верым!» - напісала Несцярэнка ў групе берасцейскага «Дынама» «Вконтакте».

Таксама Несцярэнка падзялілася меркаваннем пра ціск на «Дынама» з боку АБФФ.

«На жаль, у спорце шмат выпадковых людзей, якія не паважаюць ні спартоўцаў, ні трэнераў, ні іх працу, ні заўзятараў. І ўвогуле спорт ім па барабану. А людзі ідэйныя, прафесіяналы, якія жывуць і заўзеюць усім сэрцам за спорт, за любімую справу, застаюцца за бортам. Думаю, гэта першапрычына ўсіх праблем. І, мажліва, нашаму клубу выпала такая місія: выкрываць і развязваць гэтыя праблемы. Іншыя няздольныя... Але не час цяпер. Трэба дарабіць справу!»

Алімпійская чэмпіёнка-2004 цяпер працуе ў футбольнай акадэміі берасцейскага «Дынама».